6 верасня ў Бялынічах адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу буктрэйлеров “Кніга з экрана”.
Мерапрыемства прайшло падчас святкавання XXVII Дня беларускага пісьменства.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала спецыяльны прыз для фіналістаў конкурсу. Факсімільнае выданне першага “Буквара” (1618) атрымалі Арцём Цырулік за буктрэйлер да кнігі У. Бутрамеева “Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай” і Максім Рэпкін за буктрэйлер да выдання Б. Васільева “А зори здесь тихие…”.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткаметражных відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.