ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыяпазон творчасці
У маі ў Мінску пройдзе першы фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova

У Каралеўстве Нідэрландаў прэзентавана кніжная спадчына Францыска Скарыны

У Каралеўстве Нідэрландаў прэзентавана кніжная спадчына Францыска Скарыны
Іншыя Навіны

3 мая ў Каралеўскай нацыянальнай бібліятэцы Нідэрландаў (г. Гаага) адбыліся прэзентацыя і цырымонія дарэння факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Шматтомнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” прэзентаваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У сваім выступленні ён падкрэсліў значнасць для Беларусі і ўсёй сусветнай супольнасці выхаду ў свет унікальнага выдання, на падрыхтоўку якога пайшло пяць гадоў. Міжнародны выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара быў ажыццёўлены сумесна з Банкам БелВЭБ і стаў стрыжнем юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Пасля прэзентацыі Раман Матульскі перадаў каштоўны шматтомнік намесніку генеральнага дырэктара Каралеўскай нацыянальнай бібліятэкі Нідэрландаў Марку ван дэн Бергу.

У рамках сустрэчы нідэрландскі бок прэзентаваў выданні з фондаў галоўнай бібліятэкі Нідэрландаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці Эразма Ратэрдамскага і перакладу Бібліі на галандскую мову ў Сярэднія вякі. Нідэрландскую калекцыю прадставіла спадарыня Марыйке ван Дэлфт.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў Мікалай Барысевіч і саветнік па палітычных, консульскіх і пратакольных пытаннях Мікалай Кернажыцкі.

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты