ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы прафсаюзны лідар
Творчыя заняткі “Звярок у норцы”

У музеі кнігі прайшлі музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

У музеі кнігі прайшлі музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”
Іншыя Навіны

25 лютага ў музеі кнігі адбылася сустрэча юных сяброў кнігі з кітайскай казкай “Жоўты бусел”.

Актыўнай удзельніцай творчай сустрэчы стала Аляксандра. Чыталі разам казку пра адметнага бусла: па-першае, ён быў незвычайнага жоўтага колеру, а па-другое, птушка ў пэўны момант ажывала і выконвала танец для гасцей.

У якасці творчага задання малявалі бусла, а на вееры пісалі кітайскія іерогліфы і аздаблялі яго беларускім арнаментам.

Запрашаем далучацца да творчых заняткаў у музеі кнігі!

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам