ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы праходзіць фінальны тур маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”
У музеі кнігі прайшлі музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы прафсаюзны лідар

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы прафсаюзны лідар
Іншыя Навіны

27 лютага адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На ёй было праведзена галасаванне, па выніках якога выбраны новы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Ім стала Алена Сякач, галоўны бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі працы арганізацыі за 2022 год. У рабоце пасяджэння ўзялі ўдзел выбраны прэзідыум, актыў калектыву бібліятэкі, члены рэвізійнай камісіі, а таксама старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі жадае новаабранаму лідару пазітыўнага настрою, удачы і поспеху!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам