ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэм’ер-міністр павіншаваў бібліятэкараў Беларусі
15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”

У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”
Іншыя навіны

15 верасня ў галоўнай бібліятэцы краіны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк, з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

Узнагароджваць самых лепшых работнікаў ганаровымі дыпломамі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм у бібліятэцы стала традыцыяй: цырымонія сёлета прайшла трынаццаты раз!

Шчырыя кампліменты, віншаванні і апладысменты гучалі сёння для тых, хто сваёй працай павышае прэстыж прафесіі і імідж бібліятэкі.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава павіншавала калектыў з Днём бібліятэк, пажадаўшы натхнення, поспехаў у далейшай плённай працы, моцнага здароўя і дабрабыту, і ўручыла дыплом пераможцу ў намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі” Святлане Пугачовай – вядучаму метадысту аддзела індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю.


У намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” пераможцамі сталі Святлана Кандратовіч – загадчыца сектара даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, Вольга Курыліна – загадчыца сектара захоўвання фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, Алена Мацкевіч – загадчыца сектара прыёму дакументаў і кантролю за абавязковым экзэмплярам аддзела камплектавання фондаў.

У намінацыі “Лепшы па прафесіі” ўшаноўвалі Андрэя Бараноўскага – галоўнага бібліёграфа сектара краязнаўства і праектнай работы навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі інфармацыйнага цэнтра, Наталлю Каралеву – вядучага мастака сектара падрыхтоўкі да друку выдавецкага аддзела, Наталлю Марус – загадчыцу сектара фарміравання дакументаў у электронным выглядзе аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў, Зінаіду Шулякоўскую – вядучага бібліёграфа сектара аператыўнага інфармавання інфармацыйна-аналітычнага аддзела, Алесю Сцяпанаву – вядучага бібліятэкара сектара абслугоўвання навуковых работнікаў аддзела бібліятэчнага абслугоўвання, Алега Ахлюсціна – вядучага інжынера сектара тэхнічнага абслугоўвання гука- і святлопастановачнага абсталявання аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці сацыякультурнага цэнтра, Сяргея Кундалевіча – вядучага інжынера дыспетчарскага аддзела, Таццяну Агароднікаву – вядучага інжынера-праграміста сектара суправаджэння праграмнага забеспячэння аўтаматызаваных сістэм кіравання інфармацыйна-вылічальнага аддзела, Ірыну Карапецян – вядучага інжынера па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту будынкаў і збудаванняў аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання.


У намінацыі “За ўклад у развіццё бібліятэчнай справы” перамагла Наталля Шамко – галоўны бібліятэкар сектара развіцця фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій інфармацыйнага цэнтра.

У намінацыі “Лепшы грамадскі лідар” узнагароджана дыпломам Аксана Жаранкова – вядучы метадыст сектара культурна-масавай работы аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці сацыякультурнага цэнтра.

Не абышлі бокам і новае пакаленне бібліятэкараў. У намінацыі “Лепшы малады спецыяліст” пераможцам прызнана Марыя Шэйман – вядучы бібліятэкар сектара абслугоўвання навуковых работнікаў аддзела бібліятэчнага абслугоўвання.

Традыцыйна, у Дзень бібліятэк, сертыфікат маладых спецыялістаў атрымалі выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, якія размеркаваны ў розныя аддзелы Нацыянальнай бібліятэкі.

Вялі святочную праграму і падтрымлівалі прыемную атмасферу вядучы метадыст аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Іна Несцяровіч і вядучы інжынер-энергетык аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Васіль Прус.

Павіншавалі калектыў бібліятэкі і падарылі добры настрой танцавальны калектыў “Art-Show Disar”, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, фіналістка праекта “Голас краіны” Ганна Благава, калектыў бальнага танца “Tim to dance”, лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Уладзіслаў Плігаўка, загадчык сектара культурна-масавай работы аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Жывалкоўская, кампазітар, саліст Маладзёжнага тэатра эстрады Аляксандр Сухараў.

Дарагія калегі, ад усёй душы віншуем вас з Днём бібліятэк і перамогай у конкурсе!
Жадаем моцнага здароўя, цудоўнага настрою,
невычэрпнай энергіі і аптымізму.
Няхай кожны дзень прыносіць радасць, а праца адкрываецца новымі гранямі!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам