ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстае адкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю” і прэзентацыя кніг Дзмітрыя Чарняўскага
Пісьменнікі, якія ўклалі сваю геніяльнасць у адзін твор

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Манголіі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Манголіі
Іншыя Навіны

23 студзеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя Манголіі на чале з намеснікам міністра адукацыі і навук Манголіі Г. Ганбаярам.

Для ганаровых гасцей правялі экскурсію па бібліятэцы, падчас якой госці азнаёміліся з гісторыяй, архітэктурай, з працай чытальных залаў і палюбаваліся прыгажосцю зімовага горада на агляднай пляцоўцы бібліятэкі.

У музеі кнігі члены дэлегацыі зацікавіліся шматтомным факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, мастацкім афармленнем кніг у раздзеле музейнай экспазіцыі “Кніжныя пераплёты”.

Наведванне выставачных галерэй, чытальных залаў, музея кнігі і агляднай пляцоўкі наглядна дазволіла паказаць гасцям той патэнцыял, якім валодае бібліятэка як найбуйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны.

Па выніках экскурсіі ўдзельнікі дэлегацыі выказалі падзяку за цікавую і пазнавальную праграму.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Удзел у праекце  “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці”

7 Чэр 2024

З 16 па 24 мая паспяхова быў рэалізаваны чацвёрты праект “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці” Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі сумесна з Рассупрацоўніцтвам пры ўдзеле Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі. Удзельнікам мерапрыемстваў стала вядучы метадыст навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анастасія Радзько.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам