ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Манголіі
Цудоўны свет вынаходніцтва

Пісьменнікі, якія ўклалі сваю геніяльнасць у адзін твор

Пісьменнікі, якія ўклалі сваю геніяльнасць у адзін твор
Іншыя навіны

Ёсць акцёры, якія здымаюцца ў адным серыяле ці фільме і потым знікаюць з экранаў, хоць і атрымліваюць страшэнную папулярнасць. Аказалася, што ў літаратурным свеце таксама ёсць унікальныя пісьменнікі, якія заваявалі ўвесь свет адным творам. Магчыма, яны нешта яшчэ спрабавалі пісаць пры жыцці, але іншыя іх працы не атрымалі той жа славы. Таму многія літаратуразнаўцы б'юцца ў даследаваннях, спрабуючы зразумець, як гэта чалавек мог напісаць адзін геніяльны твор і на гэтым усё. Загадка, што тут скажаш.

genialnost_v_odno_proizvedenie3.jpg

1. “Гора ад розуму” Аляксандр Грыбаедаў 

Аляксандр Грыбаедаў быў рознабаковым чалавекам: дыпламатам, эканамістам, гісторыкам, музыкам, кампазітарам і пісьменнікам. А ведаем мы яго дзякуючы вялікай камедыі "Гора ад розуму". Малады Чацкі вяртаецца з падарожжаў у Маскву і дзякуючы сваім вольным разважанням становіцца для тутэйшага грамадства “вар’ятам”. Пасля ён хуценька пакідае горад.

У нашы дні п’еса ўваходзіць у школьную праграму, а цытаты твора ў многіх на вуснах. А вось пры жыцці Аляксандр Грыбаедаў так і не ўбачыў сваёй цалкам надрукаванай п’есы.

genialnost_v_odno_proizvedenie4.jpg

2. “Канёк-гарбунок” Пётр Яршоў 

Да гэтага часу вядуцца спрэчкі, ці сам Яршоў напісаў вядомую казку, бо яна занадта нагадвае творы Пушкіна. Так, яны жылі ў адзін час і былі знаёмыя. Пакуль гэтая спрэчка не спыняецца, можам дадаць, што Пётр Яршоў больш нічога не напісаў (акрамя маленькай п’есы). А яго казка стала народнай і чытачам усё роўна, кім яна была напісана.

Pisateli_kotorye_vlozhili_svoyu_genial'nost_v_odno_proizvedenie16.jpg

3. “Унесенные ветром” Маргарэт Мітчэл

Маргарэт Мітчэл 10 гадоў пісала свой твор, які зрабіў сапраўдны фурор. Яна нават атрымала Пулітцэраўскую прэмію, а потым убачыла галоўных герояў свайго рамана на экране: кінастудыя хутка зняла фільм і выпусціла яго ў свет. Аўтар адмовілася дапісваць свой раман і за яе гэта зрабіла Аляксандра Рыплі, дзякуючы якой выйшаў у свет працяг “Скарлетт”. Сама Маргарэт Мітчэл больш не пісала, і ў яе аўтарскім арсенале ёсць гэты папулярны раман ды невялікая аповесць, напісаная ў маладосці.

Pisateli_kotorye_vlozhili_svoyu_genial'nost_v_odno_proizvedenie13.jpg

4. “Над прорвай у жыце” (або “Лавец у жыце”) Джэром Сэлінджэр

Гэта адзіны раман, які здолеў напісаць Сэлінджэр. Галоўны герой твора, юнак Холдэн Колфілд, стаў яркім увасабленнем свабоды думкі і ўчынкаў для многіх маладых бунтароў. Кніга была цалкам выдадзена ў 1951 годзе, хутка набыла вядомасць, была перакладзена на многія мовы свету. Дарэчы, вядома, што біяграфія пісьменніка пластычна ўпісалася ў раман. Знаёмячыся з кнігай, вы знаёміцеся і з біяграфічнымі звесткамі самога Джэрома Сэлінджэра. Так можна даведацца, што пісьменнік мроіў аб адасобленай хаціне ля ручая, і яму ўдалося гэта ўвасобіць у жыццё. Больш Сэлінджэр не выдаваў геніяльных твораў, але вось адзін шведскі пісьменнік узяў смеласць напісаць працяг рамана “60 лет спустя. Шагая по ржи” (адзін з варыянтаў перакладаў на рускую мову). Праўда, гэты працяг не спадабаўся Сэлінджэру, і ён падаў у суд, дзякуючы чаму і сёння, пакуль не скончыўся тэрмін дзеяння аўтарскіх правоў на арыгінал, у ЗША і Канадзе працяг не выпускаецца.

Pisateli_kotorye_vlozhili_svoyu_genial'nost_v_odno_proizvedenie15.jpg

5. “Навальнічны перавал” Эмілі Брантэ

Эмілі Брантэ нарадзілася ў сям’і творчых людзей і паспела пакінуць пасля сябе хай і песімістычны, але ўнікальны раман, дзе перапляліся дзіўнае каханне, помста, пакуты, інтрыгі і горыч страты. "Навальнічны перавал", вядома, вельмі змрочны, але ўсё ж знайшоў сваіх прыхільнікаў. Раман быў экранізаваны.

Памерла пісьменніца ў 30 гадоў, хто ведае, можа, яна паспела б яшчэ нешта напісаць.

Pisateli_kotorye_vlozhili_svoyu_genial'nost_v_odno_proizvedenie14.jpg

6. “Похвала Глупости” Эразм Ратэрдамскі

Невялікі сатырычны твор пра глупства быў напісаны ў 1509 годзе, але і сёння чытаецца многімі з задавальненнем, бо не страціў сваю актуальнасць. Галоўная гераіня шчыра расхвальвае сябе і спрабуе даказаць, што без яе жыццё любога чалавека проста немагчымае. Сам пісьменнік Эразм Ратэрдамскі не лічыў, што напісаў нейкі шыкоўны твор, аднак менавіта дзякуючы яму атрымаў сусветную вядомасць. Больш ён нічога літаратурнага не пісаў, большую частку свайго прафесійнага жыцця ён прысвяціў перакладам тэкстаў са старажытнагрэчаскай на лацінскую мову.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам