ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наталля Навоенка: “Мы ператвараем хрэстаматыйнага Купалу ў жывога чалавека”
На Валыні знайшлася магільная пліта Яна Баршчэўскага

Удзел у фестывалі “Горад і кнігі”

Удзел у фестывалі “Горад і кнігі”
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у фестывалі “Горад і кнігі”. На дзіцячай пляцоўцы прайшлі заняткі “Партрэт першадрукара”.

“Партрэт першадрукара” – інтэрактыўныя творчыя заняткі, на якіх быў прадстаўлены праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Клуб кніжных прафесараў”.

Удзельнікі заняткаў убачылі шматлікія партрэты, створаныя ў XVI–XXI стагоддзях, а потым і самі ўзяліся за творчую працу. Яны зрабілі тантамарэскі – яркія стэнды для фатаграфій з адтулінай для твару. У выніку кожны ўдзельнік ненадоўга прымерыў на сябе вобраз беларускага першадрукара.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У бібліятэцы прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 Сак 2025

13 і 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў і прыём у шэрагі ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, РГА “Белая Русь” і БП “Белая Русь” маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацьдзеянне ашуканскім дзеянням

14 Сак 2025

13 сакавіка адбыўся трэці занятак для карыстальнікаў у рамках праекта “Урокі фінансавай дасведчанасці” на тэму “Кібербяспека”, які правялі галоўныя спецыялісты аддзела маніторынгу і аналітычнага развіцця ўпраўлення маніторынгу і развіцця SOC цэнтра кібербяспекі “ААБ Беларусбанк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выставу “Асноўны Закон дзяржавы”

13 Сак 2025

13 сакавіка ў рамках цырымоніі ўрачыстага ўручэння Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенкам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь навучэнскай моладзі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выставу “Асноўны Закон дзяржавы”, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты