ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Самыя рамантычныя месцы планеты
Валошкі Васіля Быкава: сёння майстру ваеннай прозы споўнілася б 95 гадоў

Удзел у канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”

Удзел у канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”
Іншыя Навіны

Традыцыйна ў сярэдзіне чэрвеня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбылася XXVII штогадовая канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”, арганізаваная сумесна з Санкт-Пецярбургскай асацыяцыяй беларусістаў.

У якасці праблемнага поля канферэнцыі разглядаліся расійска-беларускія культурныя сувязі, помнікі беларускай гісторыі і кніжнай культуры з фондаў бібліятэк і архіваў, аспекты музычнай і мастацкай культуры, літаратурнага жыцця, біяграфіі грамадскіх дзеячаў і іншыя пытанні.

У рабоце навуковага мерапрыемства прыняў удзел галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Андрэй Бараноўскі з дакладам “Невядомы рукапіс абаронцы Ленінграда”. Падчас выступу ён перадаў у дар Расійскай нацыянальнай бібліятэцы сваю кнігу “Лепельское пехотное училище” (Смаленск, 2018), адным з герояў якой з’яўляецца перадваенны выпускнік вучылішча палкоўнік Міхаіл Рыгоравіч Герасіменка (1920–2014), ураджэнец Беларусі, удзельнік абароны Ленінграда, аўтар рукапісных успамінаў пра тыя незабыўныя падзеі.

У адпаведнасці з пажаданнем спадчыннікаў М.Р. Герасіменка і ў гонар 75-годдзя зняцця блакады горада на Няве рукапіс “Пути-дороги сложные: воспоминания участника обороны Ленинграда” і яго лічбавая копія таксама былі перададзены А. Бараноўскім ў фонды Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

20 Ліс 2024

19 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Работнікі бібліятэкі ў Мінскай гарадской ратушы

19 Ліс 2024

16 лістапада прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Мінскую гарадскую ратушу Музея гісторыі горада Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”

16 Ліс 2024

14 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя аб супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі прайшла ў бібліятэцы

15 Ліс 2024

15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная канферэнцыя “Меры, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, і найлепшыя практыкі ў папулярызацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты