ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да рэсурсаў кампаніі “Datamonitor”
Сустрэча с Генадзем Бураўкіным

Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк
Іншыя навіны

15 верасня ў Нацыянльнай бібліятэцы Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк.


Пачаўся дзень са святочнага канцерта для супрацоўнікаў бібліятэкі. У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод супрацоўнікаў бібліятэкі, а таксама цырымонія прысвячэння маладых спецыялістаў у прафесійную дзейнасць.

Вясёлы, задорны тон мерапрыемству задавалі чароўныя вядучыя – дыктар Сталічнага тэлебачання Ірына Смольская і супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Улад Някрасаў.

Творчыя нумары ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі Юліі Фраловай, Віктара Літошыка, Наталлі Святловай, Валянціны Бакуновіч, Алы Брэскай і Кацярыны Гарошка зарадзілі добрай энергіяй усіх гасцей у зале.

Доўжылася святкаванне Дня бібліятэк урачыстай цырымоніяй ускладання кветак да помніка Ф. Скарыну на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы бібліятэчнай справы і культуры, бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі. Са святам бібліятэк прысутных павіншавалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка і старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Наталля Чуева. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўручыў маладым спецыялістам прафесійны кодэкс.

З творчымі нумарамі выступіў узорны танцавальны калектыў Харэаграфічнай школы № 1 г. Мінска "Весялушка" пад кіраўніцтвам Станіслава Дарохіна.

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам