У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў бібліятэцы адбыліся экскурсіі на беларускай мове з наведваннем музея кнігі.
Наведвальнікам была прапанавана вандроўка па чытацкай зоне бібліятэкі. Экскурсаводы паведамілі гасцям пра архітэктурныя асаблівасці будынка, работу чытальных залаў, сістэму дастаўкі дакументаў. Асобны акцэнт быў зроблены на мастацкія пано ў калідорах бібліятэкі, якія расказваюць пра гісторыю і культуру Беларусі.
У музеі кнігі адбылося знаёмства гасцей з рэдкімі, рукапіснымі кнігамі, старадрукамі, выданнямі Францыска Скарыны пражскага перыяду.