16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны тэхналагічным пытанням каталагізацыі ў рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК) бібліятэк Беларусі.
На віртуальнай сустрэчы спецыялісты абмеркавалі пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у тэхналогію фарміравання РЗЭК бібліятэк Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам кантролю якасці бібліяграфічнага кантэнту РЗЭК.
У вэбінары ўзялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адказныя за вядзенне РЗЭК, а таксама спецыялісты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.
Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.