ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў “Ленінку”
Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгу Іванаўну Кабуш!

Віншуем з 75-годдзем высокага прафесіянала бібліятэчнай справы Вольгу Анатольеўну Сабалеўскую!

Віншуем з 75-годдзем высокага прафесіянала бібліятэчнай справы Вольгу Анатольеўну Сабалеўскую!
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала першым і адзіным месцам працы В.А. Сабалеўскай, якому яна прысвяціла больш за 50 гадоў свайго жыцця.

Важкасць ўкладу Вольгі Анатольеўны ў развіццё бібліятэчнай галіны краіны складана пераацаніць. Яе дзейнасць уяўляе прыклад майстэрства і поўнай самааддачы, а ўзровень прафесіяналізму служыць флагманам сучаснаму пакаленню спецыялістаў.

Вольга Анатольеўна – аўтар звыш 130 публікацый, прысвечаных пытанням гісторыі, тэорыі і практыкі бібліятэчнай справы, складальнік звыш 50 метадычных матэрыялаў, пераважная большасць якіх распрацавана ў дапамогу бібліятэчнаму абслугоўванню дзіцячага чытача. Пад яе чулым кіраўніцтвам быў праведзены цэлы шэраг навуковых даследаванняў, вынікі якіх мелі шырокае практычнае прымяненне ў бібліятэках краіны.

Мэтанакіраваны, скрупулёзны і граматны спецыяліст, адказны і справядлівы кіраўнік, добры, тактоўны і чулы чалавек, В.А. Сабалеўская набыла павагу і прызнанне не толькі ў беларускіх, але і замежных калег, карыстаецца сярод іх заслужаным аўтарытэтам.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сардэчна віншуе Вольгу Анатольеўну з юбілейным днём нараджэння і зычыць даўгалецця, моцнага здароўя, дабрабыту і жаночага шчасця. Няхай любімая справа па-ранейшаму прыносіць задавальненне і радасць, натхняючы на новыя здзяйсненні!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам