ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Віншуем з 75-годдзем высокага прафесіянала бібліятэчнай справы Вольгу Анатольеўну Сабалеўскую!
Вучымся спяваць

Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгу Іванаўну Кабуш!

Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгу Іванаўну Кабуш!
Іншыя навіны

Вольга Іванаўна – дзіця вайны, нарадзілася ў самы разгар разбуральных ваенных дзеянняў на тэрыторыі нашай краіны, у вёсцы Клёны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, у сям’і педагогаў. Калі дзяўчынцы было ўсяго пяць месяцаў, немцы вывезлі яе разам з матуляй у Германію. Магчымасць вярнуцца ў Беларусь у іх з’явілася толькі ў 1945 годзе.

Праз пяць гадоў Оля пайшла ў 1-шы клас Клёнаўскай васьмігадовай школы. У 1958 годзе сям’я пераехала ў Мінскі раён, дзе дзяўчынка скончыла 10 класаў Старасельскай сярэдняй школы (в. Старое Сяло). На працягу двух гадоў дзяўчына працавала старшай важатай у Станіславаўскай сярэдняй школе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, а ў 1962-м паступіла ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 13 г. Мінска (цяпер – Мінскі дзяржаўны каледж індустрыі моды). Па заканчэнні вучобы па накіраванні стала працаваць швачкай на Мінскім швейным вытворчым аб’яднанні імя Н.К. Крупскай (цяпер – швейнае прадпрыемства “Элема”).

Kabush_2.jpg

1967 год стаў пераломным у лёсе маладой Вольгі: яна звязала сваё жыццё з бібліятэчнай галіной, паступіўшы на завочнае аддзяленне бібліятэчнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Пасля I курса студэнтка была прынята на пасаду бібліятэкара ў аддзел камплектавання Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Пасля заканчэння ў 1972 годзе інстытута В.І. Кабуш была прысвоена кваліфікацыя бібліятэкара-бібліёграфа і ўжо ў якасці дыпламаванага спецыяліста яна прыйшла на пасаду інспектара бібліятэчнай інспекцыі ва ўпраўленне культасветустаноў Міністэрства культуры БССР.

Kabush_3.jpg

Праз тры гады Вольга Іванаўна вярнулася ў Дзяржаўную бібліятэку БССР як рэдактар групы інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва, якая функцыянавала пры аддзеле мастацтва. Хутка, у верасні 1976 года, гэтая група была пераўтворана ў аднайменны аддзел, у якім прайшло больш за 20 працоўных гадоў В.І. Кабуш.

Адной з ускладзеных на аддзел задач было стварэнне рэспубліканскага даведачна-інфармацыйнага фонду неапублікаваных матэрыялаў па культуры і мастацтве (ДІФ), які з’яўляўся часткай Усесаюзнага ДІФу галіны. Вольга Іванаўна займалася арганізацыяй гэтага фонду, абслугоўваннем спецыялістаў устаноў культуры і супрацоўнікаў апарату Міністэрства культуры БССР у рэжыме выбарчага распаўсюджвання інфармацыі (ВРІ). Якаснае і аператыўнае інфармацыйнае абслугоўванне спецыяліста заўсёды высока ацэньвалі яе абаненты.

У 1983 годзе В.І. Кабуш узначаліла групу ВРІ. З матэрыялаў асабістай справы: “Старшы рэдактар [...] аказвае метадычную дапамогу абласным і нізавым службам, якія працуюць у рэжыме ВРІ; вядзе пытанні аховы помнікаў, музейнай справы, выяўленчага мастацтва. Абслугоўвае 12 калектываў і 8 індывідуальных абанентаў. Плануе працу групы і справаздачыцца за яе”.

Kabush_4.jpg

У аддзеле на працягу шэрагу гадоў двойчы ў год рыхтаваліся да выпуску выданні “Систематический указатель неопубликованных материалов, поступивших в СИФ отдела научной информации по проблемам культуры и искусства ГБ БССР им. В.И. Ленина” (з 1977 па 1990 год) і “Сістэматычны паказальнік неапублікаваных дакументаў па культуры і мастацтву” (з 1991 па 1998 год). Вольга Іванаўна была галоўным складальнікам усіх выданняў.

Са жніўня 1993 года на працягу пяці гадоў В.І. Кабуш узначальвала працу сектара ў сваім аддзеле.

Kabush_5.jpg
Вольга Іванаўна ў цэнтры, верасень 2017 года

Калегі Вольгі Іванаўны адзначаюць, што ёй заўсёды ўдавалася ўмела сумяшчаць прафесійныя абавязкі з удзелам у грамадскім жыцці калектыву бібліятэкі: яна не раз абіралася ў мясцовы камітэт прафсаюзнай арганізацыі, прымала ўдзел у працы культмасавага сектара, валодаючы вакальным талентам, была нязменнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці.

Kabush-7.jpg

Людміла Васільеўна Скібіна так пра яе ўспамінала: “Запомніліся дзяўчаты адметнай сваёй адоранасцю. Оля Кабуш – звонкасцю пявунні. А ўжо якая майстрыха! Уборы з яе ўмелых рук выляталі імгненна і на яе ладнай стройнай фігурцы глядзеліся цудоўна”.

В.І. Кабуш – адказны, граматны спецыяліст, адкрыты, таварыскі і спагадлівы чалавек, таму па праве карысталася павагай у калектыве і сярод чытачоў бібліятэкі.

На пенсію Вольга Іванаўна выйшла ў верасні 1998 года. Неабыякавая да любімай справы, яна і сёння працягвае цікавіцца жыццём бібліятэкі, завітвае ў госці да калег.

Kabush_6.jpg

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для Вольгі Іванаўны – самыя шчырыя віншаванні з такім значным юбілеем! Здароўя, даўгалецця, аптымізму, бадзёрасці і выдатнага настрою! Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радаснымі падзеямі, любоўю і клопатам блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Матэрыял падрыхтаваны Марынай Лісавенка і Ірынай Кукета, супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам