ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Лепшыя беларускія кнігі 2010 года

Візіт старшыні КПРФ Генадзя Зюганава

Візіт старшыні КПРФ Генадзя Зюганава
Іншыя навіны

21 студзеня 2011 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў старшыня Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі спадара Зюганава сустракаў дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі. Для высокага госця была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой ён азнаёміўся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Экскурсія падоўжылася на закрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль разгортваецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.

У музеі кнігі ўвазе Генадзя Андрэевіча была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спадар Зюганаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам