ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры
Слонім і наваколле

Як прайшоў Дзень беларускага пісьменства для Нацыянальнай бібліятэкі?

Як прайшоў Дзень беларускага пісьменства для Нацыянальнай бібліятэкі?
Іншыя Навіны

Калі коратка адказаць на пытанне ў загалоўку, то – актыўна. Супрацоўнікі галоўнай бібліятэкі краіны пачалі працаваць 31 жніўня – за дзень да афіцыйнага пачатку святкавання XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

На працягу двух дзён праводзіліся экскурсіі для жыхароў і гасцей горада па выстаўцы “Слонім і наваколлі”, прысвечаная Году малой радзімы. Асабліва гасцей парадавалі кніжныя рарытэты, звязаныя са знакамітымі людзьмі Слонімшчыны, а таксама магчымасць убачыць на свае вочы і нават памацаць факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі.

Гасцямі выстаўкі станавіліся вучні, якія прыязджалі цэлымі класамі з мясцовых школ. Загадчыца сектара арганізацыі кніжных выставак Ірына Васільковіч і загадчыца сектара музейнай дзейнасці Таццяна Захарава азнаёмілі дзяцей з экспазіцыяй і адказалі на зададзеныя ім пытанні.

Прыемным сюрпрызам для бібліятэкі стала кніга “Неугасаемая лампада” пра Жыровіцкі манастыр з аўтографам і подпісам, падораная яе аўтарам – Васілём Афанасікам.

Яшчэ адно пасланне чытачам “алмаза ведаў” пакінуў краязнаўца Сяргей Чыгрын у сваёй кнізе “Слонім і ваколіца”.

Ганаровымі гасцямі выстаўкі сталі ўнучкі Якуба Коласа Вера і Марыя Міцкевічы, дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля Адамовіч, літаратуразнаўца і пісьменнік Аляксандр Бельскі.

Паспяхова прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Слонім і наваколлі праз прызму старажытных дакументаў, паданняў, даследаванняў”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі спецыяльна да свята.

Таксама радасна была сустрэта дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”. Метадычная, навукова-папулярная, энцыклапедычная літаратура стане выдатнай падмогай для адукацыі навучэнцаў сярэдняй школы № 3 г. Мiнска i Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, а мастацкія і іншыя выданні пацешаць чытачоў Слонімскай раённай бібліятэкі.

У рамках мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXVII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Госці Дня беларускага пісьменства маглі азнаёміцца з конкурснымі работамі на адмысловай выстаўцы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

20 Ліс 2024

19 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Работнікі бібліятэкі ў Мінскай гарадской ратушы

19 Ліс 2024

16 лістапада прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Мінскую гарадскую ратушу Музея гісторыі горада Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”

16 Ліс 2024

14 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя аб супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі прайшла ў бібліятэцы

15 Ліс 2024

15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная канферэнцыя “Меры, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, і найлепшыя практыкі ў папулярызацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты