ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калядная зорка
Ад дамавічкоў да яго вялікасці Паэта

Як школьнікам правесці час у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі весела і карысна?

Як школьнікам правесці час у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі весела і карысна?
Іншыя навіны

Адзін з варыянтаў – прыйсці на экскурсію!

Сярод актыўных і цікаўных школьнікаў папулярнасцю традыцыйна карыстаецца экскурсія-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”. Падчас квеста каманда ўдзельнікаў з дапамогай карты і падказак, размешчаных у розных пунктах чытацкай зоны, разгадвае рэбусы і галаваломкі, знаёміцца з цікавымі фактамі з жыцця беларускага першадрукара і гісторыі Беларусі.

Наколькі гэта экскурсія падабаецца дзецям, мы вырашылі даведацца ў яе непасрэдных удзельнікаў – шасцікласнікаў гімназіі № 20 г. Мінска, якія наведалі наш квест. Некаторыя дзеці першы раз прыйшлі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, але былі і тыя, хто ўжо паспеў пабываць на агляднай пляцоўцы, наведаў аглядную экскурсію ці нават адзначыў тут Дзень нараджэння.

Незвычайны фармат экскурсіі вельмі спадабаўся гімназістам. Камусьці – працэс пошуку чарговага задання, камусьці – арыетавацца ў вялікім будынку бібліятэкі з дапамогай карты, а камусьці – разгадваць рэбусы і шыфроўкі. Шасцікласнікі выдатна справіліся з усімі заданнямі, а ў канцы экскурсіі іх чакаў сюрпрыз – сертыфікат аб праходжанні квеста і пад’ём на аглядную пляцоўку, каб палюбавацца Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Экскурсія-квест – гэта цудоўная магчымасць для падлеткаў стаць непасрэднымі ўдзельнікамі пошуку інфармацыі аб гісторыі і культуры нашай краіны, больш даведацца аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, праявіць сваю кемлівасць і знаходлівасць.


Калі вы, як і нашы экскурсанты з гімназіі № 20 г. Мінска, жадаеце стаць удзельнікам экскурсіі-квеста “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”, чакаем вас!

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка да нядзелі.
Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.
Інфармацыю па іншых відах экскурсій можна атрымаць тут.

Матэрыял пададзены адзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам