ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Грамадзяне якіх дзяржаў абаранялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны?
Па старонках лёсаў Гаўрошаў і юнай памочніцы чырвонаармейцаў з Брэсцкай крэпасці

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”
Іншыя навіны

З надыходам другога вясновага месяца змянілася і экспазіцыя ў зале мастацтваў (пам. 306), прысвечаная юбілярам красавіка.

Jubiliary-krasavik-1.jpg

Сярод пачынальнікаў тэатральнага мастацтва Беларусі і заснавальнікаў Купалаўскага тэатра вылучаецца актрыса, народная артыстка БССР і СССР Лідзія Ржэцкая (1899–1977) ці “мама Ліда”, як яе ласкава называлі калегі. І, сапраўды, Лідзія Іванаўна адрознівалася клапатлівасцю аб акцёрскай моладзі, добразычлівасцю ў зносінах, яскравым сцэнічным увасабленнем вобразаў сялянак, маці, простых беларускіх жанчын. Альжбета з “Паўлінкі” Янкі Купалы, Каспарыха з “Салаўя” Змітрака Бядулі, прыбіральшчыца цёця Каця з п’есы “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы, маці з “Бацькаўшчыны” Кузьмы Чорнага, Ганна Чыхнюк з “Выбачайце, калі ласка” Андрэя Макаёнка – толькі невялікі пералік тых цудоўных роляў, якія пакінула на Купалаўскай сцэне Лідзія Ржэцкая. На выстаўцы ў гонар 125-годдзя з дня нараджэнн актрысы чытачоў зацікавяць успаміны пра яе, а таксама каштоўныя фотаздымкі сцэн са спектакляў, дзе некалі іграла Лідзія Іванаўна.

_Jubiliary-krasavik-2.jpg

“Скульптура – гэта маё жыццё, тое, што турбуе мяне ў гэтай рэчаіснасці, тое, пра што я хачу казаць, і тое, што я хачу перадаць людзям”. Гэтыя словы належаць скульптару, майстру манументальна-дэкаратыўнай, станковай, медальернай і паркавай пластыкі Валерыю Магучаму, які 18 красавіка адзначае 65-годдзе. Шмат гадоў Валерый Уладзіміравіч пражыў у Віцебску, які вельмі любіць і зараз, бо лічыць гэты горад асаблівым: велічным, метафізічным, загадкавым… Майстар з’яўляецца аўтарам больш за дваццаць помнікаў, бюстаў і мемарыяльных дошак, устаноўленых у паўночнай сталіцы Беларусі. Экспазіцыя нагадае наведвальнікам вядомыя віцебскія вобразы і сімвалы, якія знайшлі ўвасабленне ў скульптурах Валерыя Магучага. Самая вядомая і любімая работа самога майстра – “Віцебская мелодыя на французскай скрыпцы” (1997), якая цудоўна ўпрыгожвае ўнутраны дворык Дома-музея Марка Шагала. На выстаўцы можна пазнаёміцца і з малавядомымі жывапіснымі і графічнымі творамі Валерыя Магучага, а таксама адкрыць паэзію гэтага шматграннага мастака.

Jubiliary-krasavik-3.png

22 красавіка адзначае 45-годдзе адна з самых незвычайных мастачак Беларусі – Кацярына Сумарава. Дачка вядомага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прадстаўніка рэалістычнага жывапісу Васіля Сумарава, Кацярына выбрала зусім іншую манеру і спосаб самавыяўлення ў творчасці. Свае абстрактныя маляўнічыя палотны яна апісвае як “суб’ектыўныя пейзажы”, якія фіксуюць асабістыя станы і настроі мастачкі. На выстаўцы, прымеркаванай да дня нараджэння Кацярыны Сумаравай, наведвальнікі пабачаць “Горад сонца”, “Анатомію дажджу”, “Свячэнне” і іншыя работы творцы, а таксама даведаюцца пра яе арыгінальны праект “Reservuarium”, які аб’яднаў у адну выключную калекцыю ваду з розных рэк, азёр і вадасховішчаў Беларусі.

Jubiliary-krasavik-4.png

Знакамітае “нёманскае” шкло – адзін з пазнавальных беларускіх брэндаў, прадмет гонару, які паказваюць гасцям Беларусі. 26 красавіка адзначаецца 95-годдзе з дня нараджэння Людмілы Мягковай (1929–2022) – майстра мастацкага шкла, якая з 1973 па 1993 г. працавала галоўным мастаком шклозавода “Нёман”. Наведвальнікаў красавіцкай выстаўкі парадуюць і выклікаюць цёплыя ўспаміны выявы вядомых “жыхароў” савецкіх секцый: графінаў, прыбораў для дэсертаў і кампотаў, ваз для кветак, кілішкаў для віна, святочных сервізаў, якія стварала Людміла Міхайлаўна. У той жа час вартыя ўвагі і тэматычныя кампазіцыі майстра: “Беражыце свет!”, “Вецер”, “Перамога”, “Архітэктура”, “Фанфары” і іншыя. З навуковым аглядам творчасці Людмілы Мягковай, узнікненнем шкларобства на беларускай зямлі, а таксама развіццём беларускага мастацкага шкла можна пазнаёміцца ў кнігах мастацтвазнаўцы Маі Яніцкай, спецыяліста ў галіне дыкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Jubiliary-krasavik-5.jpg

Фотаздымкі бібліятэкара першай катэгорыі Жанны Шавель.
На афішы – “Віцебская мелодыя на французскай скрыпцы” работы Валерыя Магучага (фота з сайта “ВитебскСити.Бай”).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам