ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні
Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

Грамадзяне якіх дзяржаў абаранялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны?

Грамадзяне якіх дзяржаў абаранялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны?
Іншыя навіны

10 красавіка для навучэнцаў 5 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

У галоўнай скарбніцы нашай краіны дзеці шукалі адказ на пытанне: “Грамадзяне якіх дзяржаў абаранялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?”. Падчас бібліяграфічнага ўрока адважныя даследчыкі высветлілі, што нашу Радзіму абаранялі грамадзяне Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. За гераічныя подзвігі, здзейсненыя на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, многія з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Дзеці даведаліся, што кожная кніга ўяўляе сабой скарбніцу з біяграфіямі нашых абаронцаў. Атрымалі адказы на пытанні: якую сакрэтную інфармацыю захоўвае галоўная старонка (тытульны ліст) кожнай кнігі? які раздзел кнігі хавае ключыкі да скарбаў (змест з указаннем старонак) і ў якіх частках скарбніцы можа хавацца гэты важны раздзел? як знайсці і заказаць літаратуру? дзе атрымаць заказаныя кнігі? з якога ўзросту можна запісацца ў Нацыянальную бібліятэку? у якім узросце можна наведваць бібліятэку з бацькамі?

1-5_klas_24.jpg

Метадычныя прыёмы, выкарыстаныя пры правядзенні заняткаў: экскурсія, інфармацыйнае паведамленне, гутарка, бібліяграфічны агляд літаратуры, прэзентацыя, пошук па падгрупах экспанатаў на выставах, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі.

У пачатку заняткаў на выставе “Мова ваеннай ілюстрацыі” пяцікласнікі вызначалі месцазнаходжанне нямецкіх касак, радыёпрыёмніка, бінокля камісара партызанскай брыгады Мінскай вобласці ў футарале і трафейнага бінокля сухапутных войскаў Вермахта кампаніі “Carl Zeiss”, фотаапарата “Kodak”.

На занятках маленькія патрыёты пагарталі старонкі біяграфій нашых вызваліцеляў Герояў Савецкага Саюза: грамадзяніна Казахстана Садыка Абдужабарава – прымаў удзел у вызваленні Полацка, Бешанковічаў, Браслава; грамадзяніна Азербайджана, двойчы Героя СССР Азі Асланава – фарсіраваў Бярэзіну, вызваляў Вілейку і прымаў удзел у аперацыі “Баграціён”; грамадзяніна Арменіі Саманда Сіябандава – фарсіраваў Сож у раёне Старога Сяла Гомельскай вобласці.

Фотаархіў пазнаёміў дзяцей з біяграфіяй ураджэнца Узбекістана, камандзіра разведвальнага аддзялення 5-га атрада партызанскай брыгады “Чэкіст” Мамадалі Тапвалдыева (1919–1969)Героя Савецкага Саюза “...за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі”.

2-5_klas_24.jpg

Пагалоска пра адвагу першынца Тапібалдзі акі і Мелібуві грымела на ўсю Беларусь. Малады хлопец падрываў нямецкія казармы і эшалоны, узяў у палон 76 нацыстаў і аднаго генерала. Камандзір разведгрупы “Чэкіст” Мамадалі Тапвалдыеў, выразаючы кінжалам на дрэвах сваю партызанскую мянушку “Казбек”, пакідаў след і трымаў немцаў у страху. Адольф Гітлер абяцаў за яго галаву 50 000 рэйхсмарак.

Мамадалі ўзначальваў атрад, які дзейнічаў у Рацэўскіх лясах на Магілёўшчыне. На рахунку яго падраздзялення мініраванне мастоў і дарог, знішчэнне варожых груповак, вызваленне ваеннапалонных з ускраін акупаванага Барысава і цэнтра Талачынскага раёна, удзел у вырашальных аперацыях “Штурмавой групы”, дастаўка важных данясенняў Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму.

Кожны раз яму ўдавалася пазбегнуць расправы. Збегшы ад паліцаяў сяла Круглае, аб’яднаў на барацьбу мужчын з бліжэйшых вёсак Дудаковічы і Аглоблі. Будучы адзін у Варанцэвічах і Лукішках, з адлегласці трапнага стрэлу, адкрыў агонь па надыходзячым гітлераўцам. У ліпені 1944 г. быў прызначаны кіраўніком Аршанскай камендатуры 2-га Беларускага фронту.

У гонар Мамадалі Тапвалдыева ў пгт. Круглае і Рыштане ўстаноўлены помнікі, названы школы і вуліцы, в. Пасерава была перайменавана ў Тапвалдыеўку, у Круглянскім раёне былі заснаваны прызавыя месцы для лепшых аператараў збожжатокаў і экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, зняты фільм “Незабытая песня” (1974), выйшла кніга Тулкінжона Західава пра партызана з Рыштана.

3-5_klas_24.jpg

У мірны час Заслужаны хлебароб з Сярэдняй Азіі быў частым і жаданым госцем у Беларусі. Дзясяткі вагонаў драўніны па яго просьбе былі адпраўлены беларусамі на станцыю Сярова (Фуркат) для будаўніцтва. Нашы землякі пераязджалі ва Узбекістан да свайго аднапалчаніна. Біяграфію Мамадалі Тапвалдыева, якога беларусы ласкава называлі Азіяцкім Ільвом з Пандыгана, немагчыма даследаваць без слёз і захаплення.

Беларусь Мамадалі называў Айчынай, а галоўнай узнагародай лічыў вёску Тапвалдыеўку (Пасерава). Тут, у пачатку ваеннага ліхалецця, грамадзянка Беларусі выратавала яму жыццё і стала маці. Жанчына схавала салдата ў склепе, за што паплацілася жорсткім збіццём і спаленым жыллём. Пасля сын-узбек пабудаваў новы дом маці Ганне, часта наведваў. Ва ўзросце 82 гадоў Ганна Васільеўна Рылькова адвезла жменю вызваленай беларускай зямлі на магілу свайго ўзбекскага сына, сустрэлася з яго сям’ёй.

Самаадданасць, з якой змагаўся за Беларусь малады узбек, з’яўляецца яркім прыкладам для падрастаючых пакаленняў. Наш Герой трагічна загінуў напярэдадні Дня Перамогі 7 мая 1969 г., але памяць пра яго будзе жыць у стагоддзях.

Дзеці зрабілі высновы: “Мамадалі Тапвалдыеў называў Беларусь Айчынай, таму што абараняў і мог за Беларусь загінуць”, “абараняць Беларусь было цяжка яшчэ і таму, што ў Беларусі і Узбекістане розныя прыродныя і кліматычныя ўмовы”. Напрыканцы ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў Аня Булчынская выканала на фартэпіяна твор І.С. Баха “Інвенцыя”.

4-5_klas_24.jpg

Назаўжды ў гісторыю нашай дзяржавы ўпісаны біяграфіі воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія нароўні з грамадзянамі БССР прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння агульная гістарычная памяць, славутая подзвігамі нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца асновай міжэтнічных адносін брацкіх народаў. І мы павінны пра гэта распавядаць падрастаючаму пакаленню ў даступнай іх узросту форме.

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам