13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.
Вясна – гэта традыцыйная пара для навядзення чысціні. Калектыў наводзіць парадак пасля зімы: ідзе ўборка на працоўных месцах і ў службовых памяшканнях, а ў чытальных залах і вышынным кнігасховішчы праводзяць абяспыльванне фондаў, праціраюць стэлажы і мэблю, у холах і калідорах – парэнчы і храмаваныя элементы інтэр’еру.
Сумесная актыўная праца – гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі.
Месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні скончыцца рэспубліканскім суботнікам, у якім калектыў бібліятэкі таксама прыме актыўны ўдзел.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.