Выдавецтва "Галіяфы" ладзіць вялікі распродаж.
Фармат акцыі — дзве кнігі па цане адной. Увазе чытачоў прапануецца 114 кніг, падабраных па парах.
Цікавае для сябе знойдуць аматары гістарычнай літаратуры, паэзіі, прозы і нон-фікшн, ёсць таксама пазіцыі для дзяцей і падлеткаў.
Акцыя праходзіць да 12 сакавіка ўключна.
Пабачыць прапанаваныя кнігі можна на сайце выдавецтва або ў кнігарні «Галіяфы» (вул.Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47 (з 11:00 да 20:00 штодня)).
Крыніца: NN.BY
Кнігі выдавецтва "Галіяфы" таксама захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі і даступны для заказу праз электронны каталог.