ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальная бібліятэка на “ТІБО-2016”
Чарнобыль. Выпрабаванне на трываласць

Бібліяноч у Фундаментальнай бібліятэцы БДУ

Бібліяноч у Фундаментальнай бібліятэцы БДУ
Іншыя навіны

Упершыню ў рамках Міжнароднай бібліяночы – 2016 у мерапрыемствах прымаюць удзел ПЯЦЬ бібліятэк Беларусі.


Традыцыйна Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта ладзіць ноч у бібліятэцы ў лістападзе, з нагоды святкавання Міжнароднага дня студэнтаў.

У гэтым годзе Фундаментальная бібліятэка вырашыла падтрымаць ініцыятыву правядзення Міжнароднай бібліяночы. Упершыню ў мерапрыемстве прымаюць удзел ПЯЦЬ бібліятэк Беларусі. Кожная бібліятэка мае свой тэматычны накірунак.

Тэма Фундаментальнай бібліятэкі БДУ: "Сучасны дакументальны экран. Смачныя гісторыі".

Мы прапануем вам:

  • паглядзець фільм "Гісторыя беларускай страўні" і сустрэцца з яго стваральнікамі;
  • паслухаць і прачытаць "смачныя гісторыі";
  • паслухаць выступленне фальклорнага ансамбля народнай песні;
  • узяць удзел у майстар-класе па прыгатаванні цукерак з бульбы па аўтарскім рэцэпце эксперта Алены Мікульчык, якая далучае да культуры беларускай кухні не толькі беларусаў, але і тых, хто пражывае далёка за межамі Беларусі;
  • правесці фотасесію ў тэматычнай зоне сэлфі;
  • паўдзельнічаць у квэсце, конкурсах, віктарынах, крыжаванках і інш.

І заявіць сябе знаўцамі традыцый нацыянальнай кухні беларусаў.

А самыя актыўныя і эрудзіраваныя ўдзельнікі атрымаюць копію фільма з аўтографам рэжысёра.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

Мы чакаем вас 22 красавіка 2016 г., а 19-й гадзіне ў медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі будынка Інстытута журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9, пам. 108).

Абяцаем – сумаваць не давядзецца!

Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце, а таксама ў групе на Фэйсбуку.

Інфармацыя пра мерапрыемствы, якія адбудуцца на ўсіх пяці бібліятэчных пляцоўках:
https://www.facebook.com/events/1725622830988098/
https://vk.com/biblionoch_minsk_2016

Крыніца: Фундаментальная бібліятэка БДУ

Чытайце таксама:

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам