ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс (+відэа)
Апублікавана праграма кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”

Чым вымяраецца адданасць

Іншыя навіны

Калі мы захапляемся творчасцю паэтаў, мастакоў, музыкантаў, зазвычай не думаем пра тое, што за кожнай з выбітных асоб стаіць жанчына, каму адрасаваныя неўміручыя творы, хто натхніў на ўвасабленне яркіх неардынарных вобразаў альбо забяспечыў умовы, каб пісьменнік мог паглыбіцца ў свет слоў, мастак – у палітру адценняў, а кампазітар – у плынь гукаў, і ні пра што больш не клапаціцца.

Васіль Быкаў, Ігар Лучанок і Ніл Гілевіч.

Тваё – тое, што аддаў

Між тым нярэдка бывае і так, што спадарожніца жыцця генія, якая забяспечвае яму ўсе "тылы", і сама не чужая ў свеце мастацтва, а часам і не саступае свайму спадарожніку ў адоранасці, таленце, геніяльнасці… Але недарэмна кажуць, што любіць – гэта найперш аддаваць.

Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай.
Я не нахлебнік твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай
Уцехі браць. Я – аддаваць люблю.
Тым, што зрабіў, любоў я вымяраю.
І калі мой апошні час праб’е,
Павінен ведаць я, што паміраю,
Аддаўшы ўсё да кропелькі – табе.

Фрагмент экспазіцыі.
Фрагмент экспазіцыі

Радкі Ніла Гілевіча, што адлюстроўваюць сутнасць любові, у поўнай меры справядлівыя і для яго жонкі Ніны Іванаўны Гілевіч – яе называлі "добрым анёлам беларускасці"…

Галоўная ідэя, якой кіраваліся стваральнікі часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі "Сямейная старонка: браты Гілевічы", што нядаўна адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, – паказаць повязь чалавека з зямлёй, жанчынай, адлюстраваць у яго жыцці ролю сям’і і маці. Па-мастацку ідэю ўвасабіў Генадзь Чысты.

Прымеркавана выстаўка да двух юбілеяў: 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча і 85-годдзя яго малодшага брата, празаіка Міколы Гіля (менавіта такім псеўданімам ён падпісваецца ў друку). Інсталяцыя дае магчымасць згадаць два таленты з адной сям’і: беларуская зямля багатая на творцаў, але ж такое, каб знакамітасці былі роднымі па крыві, сустракаецца нячаста.

Праз матэрыялы з фондаў музея – кнігі, рукапісы Ніла і Мікалая Сымонавічаў ды іншых пісьменнікаў, асабістыя рэчы братоў, шматлікія фотаздымкі і ілюстрацыі да твораў мы можам паглядзець на жыццё пісьменнікаў трохі з іншага ракурсу – яны прадстаўлены праз прызму ўнутрысямейных адносін.

"Гары, гары, мая зорка…"

Адной з дамінант экспазіцыі з’яўляецца "хатні куток".

Праз цэнтральны пакой дома, зроблены ў выглядзе часткі інтэр’ера, дзе гаспадары сустракалі гасцей і частавалі кубачкам кавы альбо бавілі вольны час удваіх, мы апынаемся ва ўтульнай цёплай атмасферы пісьменніцкай сям’і: невялікі круглы стол, выкшталцоныя кубачкі з духмяным напоем, сціплыя краскі ў вазачцы – валошкі, адны з любімых кветак Ніла Сымонавіча, сямейныя партрэты над піяніна… У доме пісьменніка любілі музыку. Так, захаваліся ўспаміны аб тым, што літаратар і яго жонка Ніна Іванаўна часта разам слухалі ўлюбёны раманс "Гары, гары, мая зорка". Дый не злічыць песень, напісаных на словы паэта, а прачулыя радкі "А я лягу, прылягу край гасцінца старога", мусіць, ведае на памяць кожны…

У вачах маці і бацькі – любоў і строгасць, замілаванне і суровасць адначасова. Сымон Пятровіч і Кацярына Мікалаеўна Гілевічы былі шматдзетнымі бацькамі, як і многія тагачасныя вяскоўцы. Не ўсе дзеці перажылі бацькоў… Дарэчы, кажуць, што працоўны кабінет Ніла Гілевіча сапраўды ўпрыгожвалі партрэты родных людзей. Як бы нагадвалі творцу пра яго сыноўскі і чалавечы абавязак, выпраменьвалі спагаду… З асабістых рэчаў – ваза, падараваная пісьменніку да яго дня нараджэння, з цёплым дарчым надпісам.

Аздобай "куточка" з’яўляюцца работы Уладзіміра Савіча да выдання "Родныя дзеці" – літаратурныя вобразы матухны – зямлі і маці, якія ўсё аб’ядноўваюць.

У назву паэмы закладзены канцэпт, удала адлюстраваны мастаком: паняцце "родныя дзеці" для творцы значыла больш, чым проста сваяцкія сувязі – яшчэ і адносіны з папярэднікамі і паслядоўнікамі, і падтрымка ўсяго роду, і стаўленне да Бацькаўшчыны. У вобразах, прадстаўленых на экспазіцыі, увособлена тое,  што было надзвычай важна для пісьменніка і падштурхнула яго да напісання паэмы: смерць бацькі і маці, сястры і брата, адчуванне чалавекам свайго сыноўскага і братэрскага доўгу, непарыўнасць з каранямі…

– Мы зрабілі "хатні куток" асобным, каб падкрэсліць значэнне падмурка, жанчыны і маці, у любой сям’і, – распавядала падчас экскурсіі куратар выстаўкі Вольга Гулева.

Частка экспазіцыі прысвечана жонцы Ніла Сымонавіча Ніне Іванаўне – яна пражыла ў шлюбе з пісьменнікам каля паўстагоддзя. Назва кнігі, укладальнікам якой быў Ніл Гілевіч – "Добры анёл беларускасці", – як нельга лепш адпавядае асобе Ніны Іванаўны. Яна была маці і спадарожніцай, крыніцай натхнення для паэта, добрым выкладчыкам, што многія яе былыя студэнты згадваюць ва ўспамінах (напрыклад, Людміла Рублеўская, чые згадкі таксама ўвайшлі ў гэтую кнігу). Ніл Сымонавіч піша ў выданні пра аўтографы: па яго словах, Васіль Быкаў спачатку падпісваў свае кнігі толькі яму, а потым пачаў падпісваць абаім. Зборнік "Праўдай адзінай" ён падпісаў толькі Ніне Іванаўне – "Добраму ангелу беларушчыны" – менавіта так Васіль Быкаў адчуваў яе як чалавека, яе адносіны да беларускай мовы і літаратуры. У гэтай кнізе літаратар сказаў пра Ніну Іванаўну, што яна "пакліканая Богам у… беларускае жыццё дачка Беларусі"

«Хатні куток».
"Хатні куток"

Выстаўка зроблена на аснове архіва сям’і Гілевічаў. Фотаздымкі бацькоў пісьменнікаў і маладога Ніла Гілевіча перадаў сын паэта Сяргей Нілавіч. Дакументамі Міколы Гілевіча падзялілася яго жонка Марыя Гілевіч. Значная частка матэрыялаў належыць фондам музея. Некаторыя з іх ужо экспанаваліся на выстаўцы, прымеркаванай да 50-годдзя творчай дзейнасці Ніла Гілевіча, – гэтыя матэрыялы ён сам і перадаваў у фонды. Сярод іх – рукапісы пісьменіка з яго акуратным тонкім почыркам, экслібрыс з выявай Францішка Багушэвіча.

Ёсць у інсталяцыі і фотаздымкі з архіваў іншых творцаў – Васіля Быкава і Лідзіі Арабей. Самыя каштоўныя з матэрыялаў – запісы пісьменніка часоў вучобы ў тэхнікуме і студэнцтва. Так, захаваліся сшыткі з 1950-х гадоў. Кнігі, якія экспануюцца ў часовай экспазіцыі, адлюстроўваюць рэтраспектыву творчасці паэта: ад першых зборнікаў да знакамітага шматтомніка – літаратар выдаваў яго сам напрыканцы жыцця.

Быць крыламі для іншых

Што тычыцца Міколы Гіля, то адметнасцю яго творчага шляху з’яўляецца наступнае: пісьменнік шмат гадоў працаваў у газеце "Літаратура і мастацтва" (з 1990 да 1997-га – галоўным рэдактарам) – праз яго рукі прайшло нямала маладых, пачынаючых творцаў. Праца не пакідала часу пісаць шмат – верагодна, менавіта таму напісана ім меней, чым Нілам Гілевічам, але вынік яго працы таксама важны. На жыццёвы выбар Міколы Гіля паўплываў дзед, які называў юнага ўнука "пісарам", маючы на ўвазе журналісцкую работу, і старэйшы брат Ніл, які ў тыя часы ўжо актыўна друкаваўся. Найбліжэйшым сябрам Міколы быў Міхась Стральцоў – вучыліся разам. Яны належалі да пакалення шасцідзясятнікаў, якое прыйшло на хвалі хрушчоўскай адлігі і было больш разняволенае, мела свае перакананні… Пра гэта сведчаць матэрыялы выстаўкі, хоць іх не так багата, як дакументаў яго больш знакамітага брата. Сярод аўтографаў – выданне з допісам з архіва Івана Чыгрынава.

– Кожны выконвае сваю ролю ў творчасці. Мікола Гіль, працаваўшы ў газеце, абраў не менш пачэсны шлях – быць рэдактарам, даваць крылы іншым: колькіх маладых, пачынаючых творцаў ён скіраваў у добры шлях сваімі слушнымі парадамі. А можа быць, менавіта ў тым і было галоўнае прызначэнне: тут выявіліся педагагічныя магчымасці яго таленту… – разважала Вольга Гулева.

Аб сумеснай працы ў штотыднёвіку "ЛіМ" згадваў на прэзентацыі выстаўкі і Віктар Шніп, які зазначыў: асоба Міколы Гіля вельмі моцна ўплывала на іншых – да маладых ён ставіўся па-бацькоўску. Многія з іх сталі пісьменнікамі.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя дае магчымасць кожнаму ўбачыць штосьці новае ў асобах і творчасці літаратараў, а таксама некаторыя факты, што тычацца сямейных адносін. У адкрыцці часовай экспазіцыі бралі ўдзел сын Ніла Сымонавіча Сяргей Нілавіч, жонка Міколы Гіля Марыя Міхайлаўна, унукі.

Выстаўка адрасавана ўсім аматарам роднага слова і прыгожага пісьменства, але, па словах яе куратара, асабліва важная для маладых наведвальнікаў.

Яны пабачылі, наколькі істотны ў жыцці чалавека сямейны падмурак...

Аўтар публікацыі: Яна Будовіч, фота аўтара.
Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам