ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пасяджэнне круглага стала да юбілею І. Луцкевіча
Купалаў кут

Класікі загучаць на хіндзі

Класікі загучаць на хіндзі
Іншыя навіны

У Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Маноджа Кумара Бхараці.


Як паведамляе Міністэрства культуры краіны, у ходзе перагавораў з Паслом Індыі, які ініцыяваў сустрэчу, былі абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-індыйскага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, разгледжаны пытанні аб падрыхтоўцы Праграмы супрацоўніцтва паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Індыя ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і друку на 2011–2013 гады, якая плануецца да падпісання падчас правядзення пасяджэння міжурадавай беларуска-індыйскай камісіі ў верасні бягучага года, аб магчымасцях арганізацыі Пасольствам Індыі ў Беларусі шэрагу мерапрыемстваў ва ўстановах культуры, аб рэалізацыі праектаў па ўзаемным перакладзе літаратурных твораў вядомых аўтараў абедзвюх краін, аб магчымасцях вывучэння хіндзі ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. Індыйскім бокам выказана гатоўнасць аказаць садзейнічанне Міністэрству культуры нашай краіны ў выданні на хіндзі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры ў 2012-м.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Дасягнута дамоўленасць аб магчымым прыездзе ў Беларусь індыйскіх кінапрадзюсараў для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў згаданай сферы. Суразмоўцы таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання індыйскім бокам кінатэхналагічных паслуг і студыйных магчымасцей Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Як паведамілі ў дэпартаменце па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, індыйскі бок выказаў зацікаўленасць у здымках сваіх стужак на тэрыторыі нашай краіны. Таксама ішла гаворка пра перспектыву арганізацыі стажыровак айчынных кінематаграфістаў і студэнтаў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кінастудыях і ў навучальных установах Індыі, двухбаковым супрацоўніцтве ў сферы сумеснай кінавытворчасці і ўдзеле індыйскіх кінематаграфістаў у Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”. Чакаецца, што індыйская карціна будзе заяўлена ў конкурснай праграме кінафестывалю.

Крыніца: Газета “Культура”

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам