ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстава ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры знаёміць з гісторыяй сям’і Кастравіцкіх
Пра Нацыянальную бібліятэку – у эфіры Беларускага радыё

Кніжны гасцінец. Кадзуо Исигуро. «Не отпускай меня».

Кніжны гасцінец. Кадзуо Исигуро. «Не отпускай меня».
Іншыя навіны

На што можа пайсці чалавецтва дзеля вылячэння смяротных хвароб?

Майстры антыўтопій даўно давялі, што з такой матывацыяй мяжы чалавечай жорсткасці няма. Вучоныя спрадвеку выкарыстоўваюць для медыцынскіх доследаў жывёл. Ставіць доследы на людзях, вядома, злачынства... А калі гэта не зусім людзі, а пазбаўленыя душы клоны?

Кадзуа Ісігура, брытанскі пісьменнік японскага паходжання і нобелеўскі лаўрэат, не першым стварыў варыяцыю пра жорсткі лёс клонаў. Але здолеў зрабіць гэта дастаткова шматслойна, атмасферна і загадкава. Бо чытач амаль да апошняга не разумее, што адбываецца ў закрытым пансіёне для падазрона паслухмяных дзяцей.

Навучэнцы вельмі любяць настаўнікаў, апантана займаюцца мастацтвам і чамусьці не выяўляюць падлеткавага бунту – акрамя непапулярнага Томі, у якога здараюцца прыступы агрэсіі, за якія яму вельмі сорамна. А яшчэ дзеці рыхтуюцца да якойсьці важнай місіі... І тым болей вусцішна робіцца чытачу, калі ён разумее, што «выняткі», з якіх складаецца тая місія, – гэта аперацыі па выдаленні органаў, што перасадзяць «сапраўдным» людзям. Хтось з клонаў-донараў перажывае два выняткі, хтось – тры. Самае ганаровае — чатыры. А тады – «завяршэнне». Слова «смерць» забаронена. Ёсць, аднак, людзі, якія ўпарта даводзяць, што клоны маюць тыя ж пачуцці і таленты, як і іх забойцы. Спрабуюць патлумачыць клонам няправільнасць таго, як з імі абыходзяцца. Але ці здольныя галоўныя героі – Томі і яго сяброўка Рут – ісці ў змаганні да канца, ці змірацца з наканаваннем? Дык, магчыма, менавіта здольнасць апантанага супраціву, хай і безнадзейнага, ёсць прыкмета сапраўднага чалавека? А з другога боку, кожны ж ведае, што памрэ, што ўзрост будзе рабіць «выняткі» з ягонага арганізму, да самага «завяршэння»... Але ратуецца каханнем, мастацтвам і верай... Няпросты раман, які лёгка чытаецца, ды пакідае даволі дэпрэсіўны прысмак. І ўваходзіць у лік сотні лепшых англійскіх раманаў усіх часоў.

Aўтар: Людміла Рублеўская.
Крынiца: Звязда.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам