ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае
Высоцкі па-беларуску

Паэма "Сымон-музыка" прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё

Паэма "Сымон-музыка" прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё
Іншыя навіны

Міжнароднае радыё “Беларусь” Белтэлерадыёкампаніі 4 снежня праводзіць тэматычны радыёдзень.


У рамках сацыяльна-культурнай акцыі сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа адбудзецца “Міжнародны дзень чытання “Сымона-музыкі”. На працягу дня ў эфіры будуць гучаць урыўкі з паэмы Якуба Коласа не толькі на беларускай мове, а і ў перакладзе на рускую, украінскую, казахскую, англійскую і іспанскую мовы у выкананні журналістаў радыё “Беларусь” і прадстаўнікоў нацыянальна-культурных супольнасцей нашай краіны.

Паэма “Сымон-музыка” ўжо 90 гадоў уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры. Яе вывучаюць у школе, перавыдаюць з ілюстрацыямі адметных мастакоў. Твор з’яўляецца крыніцай натхнення для многіх творцаў. Паводле яе пастаўлены тэле- і радыёспектаклі, арт-перфомансы, створана сімфанічная партытура, лібрэта оперы, літаратурная кампазіцыя для чытання. Знакаміты скульптар Заір Азгур уключыў кампазіцыйную частку твора (Сымона і Ганы – галоўных персанажаў паэмы) у скульптурны комплекс на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Сімвалічна, што юбілей твора адзначаецца ў Год моладзі, бо гэтую паэму пясняр прысвяціў менавіта беларускім маладым людзям.

Свой удзел у сацыяльна-культурнай акцыі пацвердзілі таксама музеі Расіі, Літвы і Украіны, Цэнтральная бібліятэка г. Валгаграда і Таварыства беларускай культуры “Спадчына” (г. Друскінінкай, Літва). Чытайце і слухайце паэму “Сымон-музыка” Якуба Коласа ў эфіры міжнароднага радыё “Беларусь”!

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам