ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вечна той жа, вечна новы
Вайна 1812 года ў кніжных помніках

Класікам у замежжы

Класікам у замежжы
Іншыя навіны

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, працягваюцца не толькі ў нашай краіне.


Днямі яны ладзіліся ў сталіцы Малдовы – Кішынёве. Арганізатарамі выступілі беларуская абшчына ў Рэспубліцы Малдова сумесна з пасольствам нашай дзяржавы ў Малдове.

У лістападзе адбыўся творчы вечар, прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу, а нядаўна ў малдоўскай сталіцы адкрылася выстаўка “Беларусь мая сінявокая”. На ёй прадстаўлены карціны Вячаслава Ігнаценкі і фатаграфічныя творы Ганны Мазур. Акцыя ладзіцца ў Дэпартаменце міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова.

– Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа не страчвае актуальнасці і ў нашы дні, – адзначыў старшыня Беларускай абшчыны ў Малдове Юрый Статкевіч. – Тым больш прыемна бачыць, як цудоўныя работы нашых мастакоў перагукаюцца з вобразамі і радкамі твораў Песняроў…

Таксама ў Міжнародным незалежным універсітэце Малдовы адкрылася Нацыянальная аўдыторыя Беларусі з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Малдовай. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Вячаслаў Асіпенка, намеснік міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Андрэй Папоў, рэктар універсітэта Андрэй Галбен, сябры Беларускай абшчыны Малдовы.

А 16–18 лістапада ў некаторых гарадах Эстоніі пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы прайшлі літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Танка.

Удзельнікі імпрэз у гарадах Сіламяэ, Нарва, Талін пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю паэта, пабывалі на выступленнях Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

Крыніца: газета Культура

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам