ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зборнік ХX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Мір! Праца! Май!

I LOVE RUSSIA – 2024

I LOVE RUSSIA – 2024
Іншыя навіны

Сёлета адбудзецца VIII Міжнародны фестываль па развіцці турызму, культуры і адукацыі “I LOVE RUSSIA – 2024” (далей – Міжнародны фестываль).

Яго мэта – патрыятычнае выхаванне, асвета дзяцей і моладзі, захаванне культурных традыцый і падтрымка народнай творчасці праз папулярызацыю турысцкіх прафесій у рамках школьнай і прафесійнай адукацыі. Фестываль накіраваны на дасягненне мэт рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму, культуры, адукацыі і маладзёжнай палітыкі на рэгіянальным узроўні.

З 2017 года ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 2 500 чалавек з 70 рэгіёнаў РФ, пляцоўкамі для фестывалю выступілі такія гарады, як Валгаград, Кіраў, Ніжні Ноўгарад і Санкт-Пецярбург.

Удзельнікам будуць даступныя конкурсы, прэзентацыі і магчымасць абмяняцца вопытам работы з прадстаўнікамі розных арганізацый і навучальных устаноў, а таксама даведацца пра апошнія тэндэнцыі ў развіцці турызму, культуры і дадатковай адукацыі.

Госці таксама змогуць акунуцца ў культурнае жыццё Наварасійска, пазнаёміцца з яго славутасцямі, атрымаць асалоду не толькі ад гасціннасці рэгіёну, але і яго маляўнічых краявідаў, відаў Чорнага мора і гор.

Мерапрыемства арганізавана АНКАА “Паспяховае пакаленне” пры падтрымцы адміністрацыі горада-героя Наварасійска Краснадарскага краю, Камітэта дзяржаўнай Думы па культуры РФ і Федэральнага агенцтва па справах садружнасці незалежных дзяржаў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.

Арганізатары запрашаюць зацікаўленых асоб узяць удзел у Міжнародным фестывалі ў горадзе-героі Наварасійску Краснадарскага краю з 24 кастрычніка па 27 кастрычніка.

Больш падрабязна ў Палажэнні.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам