ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт дэлегацыі КНР
Дзіцячы пакой запрашае

Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет

Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет
Іншыя Навіны

5 красавіка адбылася навукова-асветніцкая канферэнцыя “Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны.

Распачалася яна незвыйчайна, тэатралізавана – удзельнікаў канферэнцыі прывіталі Францыск Скарына і Эразм Ратэрдамскі. Іх ролі выканалі акцёры народнага аматарскага тэатра “Гракі” абласной бібліятэкі – яны прадэманстравалі фрагмент спектакля па п’есе Івана Штэйнера “Мудрости зачало иль конецъ”.

З відэапрывітаннем да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша, ад універсітэта – прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Валер’евіч Нікіцюк.

Дырэктар бібліятэкі Марына Сяргееўна Рафеева прадставіла праекты і мерапрыемствы, запланаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, падзякавала кіраўніцтву і выкладчыкам ГДУ за плённае супрацоўніцтва.

Вобраз Францыска Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры – асноўная тэма выступленняў, якую асвятлялі доктар філалагічных навук, прафесар І.Ф. Штэйнер і кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т.В. Аўдоніна.

Рэжысёр студэнцкага тэатра ГДУ “Если бы” Сяргей Зянькоў распавёў аб сваім вопыце ўвасаблення на сцэне вобраза беларускага першадрукара, а загадчык музея Францыска Скарыны пры ГДУ імя Ф. Скарыны К.С. Усовіч – аб паэтычнай анталогіі пра першадрукара, якая ствараецца ў Беларусі.

Паэтычную кампазіцыю “Вобраз Францыска Скарыны ў беларускай паэзіі ХХ – пач. ХХІ ст.” прадставілі студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Т.А. Фіцнер.

Супрацоўнік аддзела рэдкай кнігі, магістр гісторыі В.М. Марозаў асвятліў тэму “Ад мінулага да сёння і заўтра вядзе нас друкаванае слова Скарыны: папулярызацыя кніжнай спадчыны Беларусі на прыкладзе работы аддзела рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібіліятэкі”, а яго калегі С. Крылова і К. Кісель правялі майстар-клас па гісторыі кніжнасці “Падарожжа з Францыскам”.

Удзельнікаў канферэнцыі зацікавіла спецыяльна падрыхтаваная тэматычная бібліяграфія на цукерках.

Завяршылася канференцыя экскурсіяй у музей рэдкай кнігі.

Праграма канферэнцыі

Крыніца: Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты