ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў і Каардынацыйнага камітэта МНТЦ

Выйшаў першы нумар “Весніка бібліятэк”

Выйшаў першы нумар “Весніка бібліятэк”
Іншыя навіны

Аддзелам маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы Магілёўскай абласной бібліятэкі выдадзены першы нумар за 2009 год інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня "Веснік бібліятэк".


З 2003 года часопіс на сваіх старонках адлюстроўвае бібліятэчнае жыццё Магілёўшчыны. Дадзены выпуск прысвечаны рабоце бібліятэк у рамках Года роднай зямлі, якім абвешчаны у Рэспубліцы Беларусь 2009 год. Велічнаму подзвігу – 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы – прысвечаны мерапрыемствы абласной бібліятэкі, якія адлюстраваны ў рубрыцы "Абласная дзень за днём".

Рабоце бібліятэк вобласці па захаванню гістарычнай спадчыны, выхаванню ў дзяцей і моладзі павагі і любові да Айчыны прысвечаны артыкулы "Библиотеки в системе социальной адаптации, духовного воспитания и интеллектуального развития детей", "Наведаеш бібліятэку – пазнаеш свет".

У маі бягучага года ў бібліятэчным жыцці рэспублікі адбылася знамянальная падзея – Форум бібліятэкараў Беларусі "Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці". У яго рабоце прыняла ўдзел загадчык аддзела аўтаматызацыі Магілёўскай абласной бібліятэкі В. Пятрэня. У бюлетэні змешчаны яе даклад аб рэалізацыі праекта па стварэнню паўнатэкставай электроннай базы даных па гісторыі і сучаснаму стану Магілёўскай вобласці "Край мой – Магілёўшчына".

Для замацавання традыцыі знаёмства з бібліятэчнымі сеткамі вобласці ў выпуску змешчаны матэрыялы пра дзейнасць УК "ЦБС г. Бабруйска". Публічныя бібліятэкі Бабруйска напрацавалі цікавы вопыт работы з моладдзю і, дзякуючы намаганням бібліятэчных работнікаў, з’яўляюцца для падрастаючага пакалення месцамі сапраўднага адпачынку, натхнення і творчасці.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам