ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”
#BelBookChallenge: зборнік паэзіі, які складаецца з верлібраў (тэст)

Зіма ў творчасці Якуба Коласа і Васіля Шаранговіча

Зіма ў творчасці Якуба Коласа і Васіля Шаранговіча
Іншыя навіны

Мемарыяльны літаратурны музей Якуба Коласа занесены сумётамі. А ў самім музеі, акрамя пастаяннай экспазіцыі, дэманструецца выстава ілюстрацый вядомага графіка, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Шаранговіча да паэмы “Новая зямля” і іншых твораў класіка.

Якуб Колас – адзін з лепшых прыродаапісальнікаў у беларускай літаратуры, які вельмі тонка і пранікнёна апявае беларускія краявіды, яго прыродаапісальная лірыка кранае чытачоў рознага ўзросту. Кожная пара года ў яго творчасці апісана хораша і рэалістычна. Вось як трапна перадае паэт зімовую пару на старонках “Новай зямлі”:

Мароз паважны, як вяльможа,
Знасіць свавольніцтва не можа,
І на той час, як ён пануе,
Па небе хмарка не вандруе,
І ўсё стварэнні занямеюць,
І патыхаць вятры не смеюць.

Радкі  з паэмы – “Уладарства холаду вяліка” – далі назву экспазіцыі ілюстрацый Васіля Шаранговіча. Мастаку заўсёды цікава перачытваць творы класіка літаратуры і рабіць свае акварэльныя і графічныя малюнкі.

Васіль Пятровіч нарадзіўся зімовай парой, 14 студзеня яму споўнілася 82 гады. Вопытнаму графіку даступныя разнастайныя тэхнікі афармлення кніг, зразумелая структура і вобразы твора, псіхалогія і настрой персанажаў.

Народны паэт і народны мастак Беларусі аднолькава яскрава перадаюць непаўторную зімовую прыгажосць, хараство зімы ў сваёй творчасці.

Падрыхтавала Э. Дзвінская, фота аўтара.
Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам