ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Восеньскія карціны
Літаратурны вечар “Кругі лёсу Яна Скрыгана” прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (+ відэа)

Да 115-годдзя з дня нараджэння Міхася Васілька

Да 115-годдзя  з дня нараджэння Міхася Васілька
Іншыя Навіны

14 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў СССР, грамадскага дзеяча Міхася Васілька (сапраўднае імя Міхась Восіпавіч Касцевіч).

Міхась Васілёк – з кагорты сялянскіх паэтаў, якія прайшлі складаны жыццёвы шлях і якіх закранулі падзеі гісторыі нашай айчыны ў XX стагоддзі.

Паэт пакінуў нам невялікую спадчыну. Але яго паэзія шчырая, самабытная, яна ўнесла значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры, у адлюстраванне гістарычных падзей (“Як калісьці”, “Наш дзень”, “Не плач, душа” і іншыя).

Нарадзіўся паэт у 1905 г. у вёсцы Баброўня Гарадзенскага раёна ў сям’і лесніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 г. у Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. Там страціў маці, якая хварэла на сухоты.

У 1922 г. вярнуўся на радзіму. Працаваў на гаспадарцы батраком. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі і трапляў у турму. 

Vasiliok_1.jpg

У 1926–1928 гг. служыў у войску ў Гародні.

З 1926 г. пачаў друкаваць свае вершы ў Віленскіх выданнях, працаваў у заходнебеларускім часопісе “Маланка”. Яго вершы друкаваліся таксама ў часопісах “Родныя гоні”, “Літаратурная старонка”, “Уздым”, “Маладая Беларусь”, “Калоссе” і інш.

Першы зборнік лірыкі “Шум баравы” (1929, Вільня) быў таксама канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога – канфіскаваны і знішчаны (1934). У 1937 г. у Вільні выйшаў зборнік “З сялянскіх ніў”.

У 1939 г. Міхась Васілёк быў мабілізаваны ў польскае войска, удзельнічаў у вайне Польшчы з Германіяй. Трапіў у нямецкі палон, вёў патрыятычныя гутаркі і асвету сярод палонных беларусаў. У жніўні 1941 г. збег з палону, вярнуўся на радзіму і актыўна ўключыўся ў партызанскую барацьбу.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў літкансультантам у абласной газеце “Гродзенская праўда”. У 1945 г. ён стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

У другой палове XX стагоддзя былі выдадзены кнігі паэзіі “Выбраныя вершы” (1950), “Выбраныя творы” (1955), “Зоры над Нёманам” (1963), “Вершы” (1973).

Vasiliok_2.jpg

Міхась Васілёк памёр у Гродне 3 верасня 1960 г. Пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам