ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Культура са знакам якасці
Дэзінфекцыя бібліятэчных дакументаў

Юбілей класіка беларускага выяўленчага мастацтва

Юбілей класіка беларускага выяўленчага мастацтва
Іншыя навіны

16 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага скульптара Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага (1924–2019), аўтара шматлікіх помнікаў выдатным асобам і манументаў, прысвечаных знакавым падзеям.

Андрэй Заспіцкі нарадзіўся на Беласточчыне (г. Мазовец) у сям’і служачых, якая мела непасрэднае дачыненне да мастацтва: маці была настаўнiцай музыкi, бацька – мастаком-лiтографам. Дзяцінства будучага скульптара прайшло ў Варшаве. Менавіта ў гэтыя гады ў хлопчыка праявіліся здольнасці да творчасці і яго запісалі на курсы лепкі і малявання. Дзякуючы ім юны творца атрымаў магчымасць наведваць усе музеi Варшавы. З гэтага часу ён не ўяўляў свайго жыцця без мастацтва.

У 1939 г. разам з бацькамі пятнаццацігадовы Андрэй пераехаў у Мінск, дзе працягнулася яго вучоба: хадзіў на заняткі ў Дом народнай творчасці, потым вучыўся ў мастацкай школе пры Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1940–1941).

Таленавiтага юнака хутка заўважылi i ў 1940 г. у Маскве на выстаўцы першай дэкады беларускага мастацтва i лiтаратуры экспанаваліся яго работы: бюст Ф. Дзяржынскага, кампазіцыі “Бежанцы” і “Трывога на караблі”. За партрэт Ф. Дзяржынскага малады скульптар атрымаў Грамату Вярхоўнага Савета БССР.

Пасля заканчэння школы ён з лёгкасцю паступіў у акадэмію, аднак вучыцца там не давялося: пачалася Вялікая Айчынная вайна. Сям’я Заспіцкіх разам з іншымі была эвакуіравана ў Сталінградскую вобласць. У 1942 г. Андрэю споўнілася 18 гадоў і ён быў прызваны ў армію. Ваяваў у артылерыйскіх войсках, у вызваленай Беларусі дапамагаў контрразведвальнай арганізацыі Савецкага Саюза “СМЕРШ” знiшчаць нямецкiя банды, якiя засталiся ў лясах i мястэчках.

Толькі ў 1947 г. А. Заспіцкі вярнуўся да мірнай працы. Пасля дэмабілізацыі на працягу 1948–1956 гг. вучыўся ў Мінску і стажыраваўся ў майстэрні вядучага беларускага скульптара А. Глебава. У гэтыя гады малады творца пачаў актыўна ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках, стаў членам Беларускага саюза мастакоў (1951). Ён паспяхова працаваў як у станковай, так і ў манументальнай пластыцы. Дыяпазон творчай дзейнасці ахопліваў розныя тэмы: Вялікая Айчынная вайна, мірнае будаўніцтва, стваральная праца. Сярод твораў мастака – помнікі, бюсты, барэльефы, прысвечаныя знакавым асобам краіны, яе абаронцам і працаўнікам.

 Zaspitsky2.jpg  Zaspitsky3.jpg  Zaspitsky4.jpg

У галерэі створаных А. Заспіцкім вобразаў – паэтэса і рэвалюцыянерка А. Пашкевіч (Цётка), паэт А. Міцкевіч, беларускія песняры Я. Купала і Я. Колас, героі Вялікай Айчыннай вайны Ц. Бумажкоў, Р. Шаршнёва, М. Шмыроў, прадстаўнікі беларускага мастацтва З. Азгур, А. Глебаў, У. Мулявін і інш.

 Zaspitsky5.jpg Zaspitsky7.jpg 
                                        Помнік Янку Купалу                                               Партызан-падрыўнік

Zaspitsky6.jpg
Помнік Адаму Міцкевічу

Рэльеф “Гусляр” упрыгожвае Нацыянальную бiбліятэку Беларусі, барэльеф “Крэпасць” – святыню стойкасцi беларусаў у Брэсце.

Zaspitsky8.jpg

Над буйнымi праектамi А. Заспіцкі працаваў у тандэме з iншымi скульптарамi. Самыя вядомыя сумесныя работы – манумент у гонар маці-патрыёткі А. Купрыянавай у Жодзіне, помнік Ф. Скарыне ў Полацку, помнікі Я. Купалу і А. Міцкевічу ў Мінску, манумент у гонар вызвалення Віцебска. Шэраг твораў знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондзе Беларускага саюза мастакоў і інш.

Майстэрства скульптара высока ацэнена дзяржавай. У 1977 г. А. Заспіцкі ўдастоены звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1977), узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны (2010). На працягу ўсяго творчага жыцця майстэрня была для скульптара другім домам. Створаная ім спадчына мае вялікую культурную і грамадскую значнасць, услаўляе моц і веліч беларускага народа.

Больш інфармацыі аб жыцці і творчай дзейнасці Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам