ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Дастаеўскі і Дастоева: парадыгма генія
Паэзіі святло зямное

Заснавальнік педагагічнай псіхалогіі, дэфекталогіі, навукі аб штучным інтэлекце

Заснавальнік педагагічнай псіхалогіі, дэфекталогіі, навукі аб штучным інтэлекце
Іншыя навіны

17 лістапада спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Льва Сямёнавіча Выгоцкага (1896–1934) – аднаго з самых вядомых псіхолагаў свету,  стваральніка навуковай школы, якая атрымала вялікі рэзананс у сусветнай псіхалагічнай навуцы.

Леў Сямёнавіч Выгоцкі нарадзіўся ў Оршы ў сям’і банкаўскага служачага. У хуткім часе сям’я пераехала ў Гомель, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады будучага вучонага. З ранняга дзяцінства Леў па сваім развіцці і здольнасцях значна апярэджваў аднагодкаў, таму здолеў экстэрнам здаць экзамены і паступіў адразу ў шосты клас прыватнай мужчынскай гімназіі доктара Ратнера. Любімымі прадметамі для здольнага вучня сталі літаратура і філасофія. З гімназічных гадоў вельмі захапляўся тэатрам: сам наладжваў любіцельскія прадстаўленні і іграў у іх, не прапускаў спектаклі мясцовай трупы і калектываў, якія гастралявалі. Пасля заканчэння гімназіі з залатым медалём юнак паступіў у Імператарскі маскоўскі ўніверсітэт (1913), а ў 1914 г. – на гісторыка-філасофскі факультэт Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А.Л. Шаняўскага, дзе ў той час працавалі лепшыя прафесары і выкладчыкі Расіі – П.П. Блонскі, У.І. Вярнадскі, К.А. Ціміразеў, Г.Г. Шпет і інш. Дзякуючы ім Леў Выгоцкі зацікавіўся псіхалогіяй і з таго часу не спыняў даследаванняў у гэтай галіне. Вучобу ва ўніверсітэтах сумяшчаў з працай тэхнічнага сакратара ў часопісе “Новый путь”, дзе таксама друкаваўся як аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў. Яго дыпломная работа “Трагедия о Гамлете, принце Датском, У. Шекспира” была вельмі высока ацэнена спецыялістамі ў галіне лінгвістыкі і не страціла сваёй навуковай каштоўнасці і сёння.

Пасля паспяховага заканчэння двух універсітэтаў Л.С. Выгоцкі ў 1917 г. вярнуўся ў Гомель. Быў настаўнікам псіхалогіі, рускай мовы і літаратуры, даваў прыватныя ўрокі, чытаў лекцыі па псіхалогіі ў розных навучальных установах і на настаўніцкіх курсах. Адначасова займаўся арганізацыяй тэатральнага жыцця ў горадзе, наладжваў гастролі, публікаваў у перыядычным друку рэцэнзіі на спектаклі, праводзіў заняткі ў тэатральнай студыі. Менавіта дзякуючы яго намаганням у пачатку 1920-х гг. Гомель лічыўся адным з самых тэатральных гарадоў.

Vyhocki_1.jpg

У 1919 г. разам са сваім стрыечным братам Давідам Леў Выгоцкі арганізаваў літаратурнае выдавецтва, дзе друкаваліся найбольш значныя творы сучаснасці, а таксама класіка. З 1922 г. Леў Сямёнавіч працаваў выкладчыкам логікі і псіхалогіі ў Гомельскім педагагічным тэхнікуме. Па яго ініцыятыве тут быў створаны кабінет псіхалогіі, дзе праводзілася вучэбная, даследчая і метадычная работа, быў сабраны матэрыял для першых фундаментальных прац. Вынікі праведзеных эксперыментальных даследаванняў аформлены Л.С. Выгоцкім у выглядзе навуковых прац, некаторыя з якіх былі прадстаўлены на ІІ Усерасійскім з’ездзе па псіханеўралогіі (студзень, 1924; Петраград). Выступленне вучонага прыцягнула ўвагу спецыялістаў, і ён атрымаў запрашэнне на працу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут эксперыментальнай псіхалогіі. У 1924 г. Л.С. Выгоцкі пераехаў у Маскву, дзе з гэтага часу пачаўся найбольш плённы перыяд яго жыцця. Леў Сямёнавіч засяродзіў сваю ўвагу на вывучэнні праблем педагагічнай псіхалогіі і дэфекталогіі. Кіраваў аддзелам адукацыі псіхічна і фізічна адсталых дзяцей пры Народным камісарыяце асветы РСФСР. У 1925 г. удзельнічаў у Міжнароднай канферэнцыі па адукацыі глуханямых дзяцей у Лондане.

За некалькі гадоў працы і даследаванняў стварыў новую комплексную навуку – дэфекталогію. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Психология искусства” (1925). З 1929 г. стаў навуковым кіраўніком і кансультантам Эксперыментальнага дэфекталагічнага інстытута ў Маскве, дзе займаўся распрацоўкай медыка-псіхолага-педагагічнага падыходу да вывучэння дзяцей з асаблівасцямі развіцця і падрыхтоўкай спецыялістаў у галіне спецыяльнай адукацыі.

Ужо будучы прафесарам, у 1931 г. паступіў завочна на медыцынскі факультэт Украінскага навукова-даследчага псіханеўралагічнага інстытута ў Харкаве. Чытаў лекцыі, выступаў з дакладамі, пісаў артыкулы, праводзіў эксперыменты, займаўся даследчыцкай дзейнасцю. Такі напружаны графік работы падкасіў здароўе вучонага, які шмат гадоў пакутаваў на сухоты. Многія з яго планаў засталіся нерэалізаванымі з прычыны заўчаснай смерці ў 1934 г.

Леў Сямёнавіч Выгоцкі пакінуў пасля сябе багатую спадчыну і стварыў навуковую школу некласічнай культурна-гістарычнай псіхалогіі. У нашы дні вучоны ўваходзіць у дзясятку самых вядомых псіхолагаў свету. Яго навуковыя распрацоўкі, дзякуючы сваёй значнасці і практычнай каштоўнасці, застаюцца актуальнымі і аказваюць вялікае ўздзеянне на сучасную псіхалогію і педагогіку.

Інфармацыю аб жыцці і дзейнасці Л.С. Выгоцкага, яго творах можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам