ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Прэзентацыя новай кнігі-альбома “Напалеон Орда”
Інфармацыйная прававая сістэма Ilex прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Да 75-годдзя ветэрана бібліятэкі, высокапрафесійнага бібліёграфа Ларысы Мікалаеўны Навіцкай

Да 75-годдзя ветэрана бібліятэкі, высокапрафесійнага бібліёграфа Ларысы Мікалаеўны Навіцкай
Іншыя навіны

Ларыса Мікалаеўна нарадзілася 10 лютага 1946 года ў вёсцы Вялікая Слепня (цяпер г. Мінск). Яе маці, Навіцкая Ніна Фамінічна, працавала тэхнікам у абсерваторыі.

У дзяцінстве дзяўчынка цяжка захварэла і амаль чатыры гады правяла на лячэнні ў дзіцячым санаторыі, паралельна з чым працягвала засвойваць школьную праграму. Наступствы хваробы наклалі адбітак на яе здароўе, але гэта не перашкодзіла самарэалізацыі Ларысы Мікалаеўны ў жыцці.

Адразу пасля заканчэння школы ў 1964 годзе яна паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (зараз Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, у 1968 годзе Ларыса Мікалаеўна па размеркаванні была накіравана ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна, якой прысвяціла ўсё сваё прафесійнае жыццё – амаль 50 гадоў. У аддзеле беларускай літаратуры і бібліяграфіі яна прайшла шлях ад бібліятэкара да загадчыка сектара.

Navickaja-2.jpg

Ларыса Мікалаеўна другая злева ў ніжнім радзе

Л.М. Навіцкая была выдатным бібліёграфам, удзельнічала ў падрыхтоўцы зборніка “БССР у друку СССР і замежных сацыялістычных краін”, з’яўлялася складальнікам бібліяграфічных паказальнікаў “Библиотечное дело в Белоруссии, ХVI в. – 1917 г.” (1982), “Докторские и кандидатские диссертации по историческим наукам БССР, 1944–1987” (1988) і інш.

Разам з Нінай Барысаўнай Ватацы Ларыса Мікалаеўна працавала над складаннем навукова-дапаможнага паказальніка “Беларуская савецкая драматургія, 1966–1986” (1993).

Navickaja-3.jpg

Высокі прафесіяналізм і глыбокія веды дазвалялі Л.М. Навіцкай аказваць метадычную і кансультацыйную дапамогу бібліятэкам краіны па розных пытаннях, і ў першую чаргу – па краязнаўстве.

Калегі і кіраўніцтва вылучалі Ларысу Мікалаеўну як вельмі дасціпнага і адказнага, таленавітага супрацоўніка. Яўгенія Вячаславаўна Галіеўская ў сваім артыкуле “«Беларусы». Да гісторыі аддзела беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: частка ІIІ. Супрацоўнікі” так узгадвае Л.М. Навіцкую: “Яна валодала асаблівым талентам работы з чытачамі, выканання самых складаных даведак, дасканала валодала методыкай бібліяграфічнага пошуку – пісьмовыя даведкі для спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Белінюркалегія» выконвала толькі Л.М. Навіцкая. Веданне фондаў, сістэмы пошуку, уменне выкарыстаць патрэбныя крыніцы заўсёды давалі плённыя вынікі. Вельмі сціплы, адказны чалавек, мой настаўнік, аўтарытэт, чалавек выключнай памяці. Яе называлі «хадзячай энцыклапедыяй», сапраўдным «бібліятэчным Шэрлакам Холмсам»”.

Af-Navickaja.jpg

Пасля выхаду на пенсію па ўзросце Ларыса Мікалаеўна працягвала працаваць у бібліятэцы да 2012 года.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шчыра віншуе Ларысу Мікалаеўну з юбілейнай датай і ад ўсяго сэрца жадае моцнага здароўя і даўгалецця, бадзёрасці духу і невычарпальнай жыццёвай энергіі!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам