ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Куцеінскія чытанні”
Семінар па пытаннях гістарычнай палітыкі і музейнай справы

Да 95-годдзя з дня нараджэння Зоі Леанідаўны Елісавецкай

Да 95-годдзя з дня нараджэння Зоі Леанідаўны Елісавецкай
Іншыя навіны

Зоя Леанідаўна Елісавецкая нарадзілася 3 жніўня 1928 года ў Кіеве ў сям’і служачага.

Дзяцінства ў яе было нялёгкім. Яна рана страціла бацьку, рэпрэсаванага ў 1937 годзе. У ваенны час разам з маці і сястрой знаходзілася ў эвакуацыі ў Паволжы.

Пасля вучобы ў школе дзяўчына паступіла на гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла з адзнакай ў 1952 годзе. Затым больш за 10 гадоў працавала настаўнікам гісторыі ў школе горада Гарадок Львоўскай вобласці.

Yelisavetskaya-2.jpg
1947 год

Шлях Зоі Леанідаўны ў бібліятэчную прафесію пачаўся ў 1963 годзе ў бібліятэцы ваеннага гарадка Вернойхен у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, куды яна пераехала па месцы службы мужа ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. Праз два гады яе прызначаюць на пасаду загадчыцы бібліятэкі гарнізоннага Дома афіцэраў.

Yelisavetskaya-3.jpg
Бібліятэка Дома афіцэраў горада Вернойхен (ГДР).
1966 год.

Yelisavetskaya-4.jpg

У 1970 годзе сям’я пераязджае ў Мінск. У студзені 1971 года Зою Леанідаўну прымаюць на працу бібліятэкарам у Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Уся яе далейшая працоўная дзейнасць была звязана з навукова-бібліяграфічным аддзелам (пазней – аддзел рэкамендацыйнай бібліяграфіі), які яна ўзначаліла ў студзені 1977 года. Прафесійныя абавязкі Зоя Леанідаўна таксама ўмела сумяшчала з грамадскай працай, абіралася сакратаром партыйнай арганізацыі бібліятэкі.

Yelisavetskaya-5.jpg
На працоўным месцы. 1978 год

Шмат гадоў разам са сваімі калегамі Зоя Леанідаўна Елісавецкая займалася складаннем і рэдагаваннем бюлетэня “Новыя кнігі БССР” (цяпер – “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”).

Працуючы загадчыцай навукова-бібліяграфічнага аддзела, яна была добрым і мудрым настаўнікам для маладых калег, карысталася заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод супрацоўнікаў бібліятэкі. Прафесіяналізм і добрасумленная праца З.Л. Елісавецкай былі адзначаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР (1977, 1978), Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР (1982), а таксама медалём “Ветеран труда” (1985).

У 1985 годзе Зоя Леанідаўна выйшла на пенсію, але працягвала працаваць у сваім аддзеле да чэрвеня 1995 года.

Yelisavetskaya-6.jpg
Супрацоўнікі аддзела рэкамендацыйнай бібліяграфіі віншуюць Зою Леанідаўну з 70-гадовым юбілеем.
1998 год

Yelisavetskaya-7-8.jpg

Yelisavetskaya-9.jpg
Сустрэча з любімымі сябрамі-калегамі.
Злева направа: А.І. Леў, Т.Я. Мамедава, З.Л. Елісавецкая, М.А. Каваленка

Скончыла свой жыццёвы шлях Зоя Леанідаўна ў студзені 2018 года, крыху не дажыўшы да свайго 90-годдзя.

Бібліятэка выказвае падзяку сыну З.Л. Елісавецкай, Аляксандру Усеваладавічу, за супрацоўніцтва пры стварэнні публікацыі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам