ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
3 лютага 1945 года. 96 дзён да Перамогі
2 лютага 1945 года. 97 дзён да Перамогі

Віншуем з 90-годдзем Яўгенію Антонаўну Вальковіч!

Віншуем з 90-годдзем Яўгенію Антонаўну Вальковіч!
Іншыя навіны

Яўгенія Антонаўна нарадзілася ў 1930 годзе ў вёсцы Запалякі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Як і шматлікім жыхарам Беларусі, якія нарадзіліся ў той час, дзяўчынцы давялося перажыць усе жахі вайны: акупацыю, матэрыяльныя страты, арышт бацькі немцамі і многае іншае.

Пасляваеннае юнацтва таксама не было лёгкім: у 1947 годзе ёй прыйшлося пайсці працаваць табельшчыцай пункта тэхнічнага агляду станцыі Маладзечна і перайсці ў вячэрнюю школу.

У 1950 годзе Яўгенія паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Пасля заканчэння вучобы ў 1954 годзе была накіравана на працу інспектарам па бібліятэках Гомельскага абласнога ўпраўлення культуры. Маладога спецыяліста адразу абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі ўпраўлення культуры; яна актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці; працягвала вучыцца (скончыла вячэрні Універсітэт марксізму-ленінізму пры Гомельскім райкаме партыі). У верасні 1960 года перайшла на працу ў Гомельскую абласную бібліятэку, але прапрацавала там толькі да канца 1960 года, так як выйшла замуж за Міхаіла Рыгоравіча Вальковіча і пераехала да мужа ў Мінск.

У 1961 годзе, практычна ў дзень свайго нараджэння, Яўгенія Антонаўна прыйшла на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (ДБЛ БССР). У гэты час заканчвалі ўзвядзенне новага будынка для сховішча па вуліцы Кірава і быў зацверджаны новы штатны расклад, з вялікай колькасцю супрацоўнікаў аддзела кнігазахавання. Загадам № 10 ад 4 лютага 1961 года Я.А. Вальковіч была прынята на працу старшым бібліятэкарам гэтага аддзела. “Падарунак лёсу”, – коратка кажа яна пра гэтую падзею.

Valkovich-2.jpg

Праз паўтара гады, 5 верасня 1962-га, яе перавялі на пасаду вучонага сакратара бібліятэкі. Гэтай працы яна аддала шмат душы і сіл. Першую справаздачу аб рабоце Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, якая ёсць у каталогу НББ, падрыхтавала менавіта Я.А. Вальковіч (разам з нам. дырэктара бібліятэкі І.А. Санковай). Першы даведнік па ДБЛ БССР, які многія гады быў незаменным дапаможнікам для кожнага чытача, склала таксама яна.

Высокі прафесіяналізм і выдатнае веданне замежнай мовы дазволілі Яўгеніі Антонаўне ў 1973 годзе заняць пасаду загадчыцы аддзела замежнай літаратуры (АЗЛ). У тыя гады гэты аддзел некалькі адрозніваўся ад іншых аддзелаў бібліятэкі: мала таго, што гэта быў комплексны аддзел, амаль бібліятэка ў бібліятэцы, дык яшчэ і працавалі ў ім пераважна выпускнікі інстытутаў замежных моў са сваімі ўяўленнямі пра бібліятэку і месца аддзела ў ёй. Маючы на той час амаль дваццацігадовы бібліятэчны стаж працы, Яўгенія Антонаўна ясна разумела неабходнасць сур’ёзных змен у дзейнасці аддзела: удакладнення профілю камплектавання бібліятэкі замежнымі выданнямі, аптымізацыі апрацоўкі новых паступленняў, паляпшэння даведачнага апарата і г.д.

АЗЛ быў метадычным цэнтрам па працы з замежнай літаратурай для бібліятэк усёй краіны; кантактаваў з міжнароднымі арганізацыямі; атрымліваў, апрацоўваў і захоўваў матэрыялы ААН як яе дэпазітарый; падаваў інфармацыю для ўключэння ў агульнасаюзныя зводныя каталогі і г.д. Можна толькі дзівіцца таму, як Яўгенія Антонаўна з усім гэтым спраўлялася. Ёй удалося стварыць дружны і працаздольны калектыў аднадумцаў – і гэта таксама адна з самых вялікіх яе заслуг.

Valkovich-4.jpg

Яўгенію Антонаўну, як і большасць людзей яе пакалення, адрознівае актыўная жыццёвая пазіцыя: у 1965 годзе яна стала старшынёй прафсаюзнага камітэта бібліятэкі, сумяшчаючы гэтую няпростую працу з выкананнем службовых абавязкаў. Неаднаразова была старшынёй участковай камісіі па выбарах у Саветы дэпутатаў працоўных, уваходзіла ў склад парткама бібліятэкі, рэдкалегіі насценнай газеты, вяла курсы польскай мовы для супрацоўнікаў і рабіла многае іншае, заўсёды застаючыся добразычлівым, вясёлым чалавекам, які жыва цікавіцца ўсім і ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры (1967, 1980), Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1972).

У 1985 годзе Я.А. Вальковіч сышла на заслужаны адпачынак, але па-ранейшаму ўдзельнічала ў жыцці аддзела замежнай літаратуры, жыва цікавілася яго праблемамі, заўсёды наведвала бібліятэчныя святочныя мерапрыемствы. За 35 гадоў, якія прайшлі з дня выхаду на пенсію, яна ні разу не забылася павіншаваць сваіх “іншаземак” з днём нараджэння, сказаць добрыя словы, зарадзіць аптымізмам і выдатным настроем.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Яўгенію Антонаўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам