ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў
Працягваецца акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”

20 сакавіка 1945 года. 50 дзён да Перамогі

20 сакавіка 1945 года. 50 дзён да Перамогі
Іншыя Навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Узяцце порта Кольберг на Балтыйскім моры. Авіяналёты. Планаванне абнаўлення вёсак. Планы Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Аповед аб працы ў Нямеччыне. Газета “Звязда” (№ 52).

Галоўная навіна з фронту, як заўсёды, дадзена буйнымі літарамі ў правым верхнім куце 1-й старонкі. На гэты раз савецкія войскі цалкам авалодалі горадам і портам на Балтыйскім моры Кольберг, зламаўшы супраціў акружанага гарнізона. Пры гэтым каля 6 тысяч нямецкіх салдат здаліся ў палон. Сярод трафеяў – 4 дзясяткі танкаў і самаходных гармат, 100 гармат, 48 паравозаў і 22 чыгуначныя эшалоны. Працягваюцца баі ў Брэслау з акружаным гарнізонам войскаў Нямеччыны – тут часткам Чырвонай арміі даводзіцца пераадольваць завалы, барыкады, мінныя загароды, адбіваць атакі, уступаць у рукапашныя сутычкі. Самалёты нашай авіяцыі бамбілі ваенна-прамысловыя аб'екты ў Данцыгу, а караблі Балтфлоту патапілі 4 нямецкія транспарты.

Таксама на 1-й старонцы – артыкул пра абнаўленне вёсак і жылога фонду. У прыклад ставіцца актыўная праца ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, дзе за некалькі месяцаў адбудавана больш за 120 тысяч дамоў. А на 3-й – падрабязнае апісанне і схемы будаўніцтва сядзібы калгасніка: агульная план-схема; план размеркавання на ўчастку (тэрыторыі сядзібы) жылога дома, гаспадарчых пабудоў, саду і агарода; унутраная планіроўка жылога дома і гаспадарчага хлява з указаннем колькасці будаўнічага матэрыялу.

колас вершы.pngУ газеце нададзена ўвага публікацыям. Так, на 2-й старонцы – разгорнуты каментар на артыкул аб польска-нямецкіх нацыяналістах з часопіса Дзяржаўнага выдавецтва БССР “Блакнот агітатора” (№ 5), а на 4-й – планы гэтага выдавецтва на 1945 год. Толькі марксісцка-ленінскай літаратуры плануецца выдаць больш за 70 найменняў. У планах – школьныя падручнікі, палітычная, сельскагаспадарчая, навуковая і тэхнічная літаратура, выданні па мастацтве, кнігі для дзяцей. Прадставім некаторыя з іх. Гэта “Асновы агратэхнікі пладовага саду” Г.А. Шпанько, “Вершы для дзяцей” Якуба Коласа, зборнік вершаў для дзяцей “Арлянятам”  Янкі Купалы і многія іншыя.

арлянятам.pngУ газетах ужо на працягу некаторага часу з'яўляецца аб'ява Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пра тое, што на сцэне ідзе “Мадам Батэрфляй” Дж. Пучыні. І вось – вялікая рэцэнзія (у далейшым вядомага) кампазітара П. Падкавырава аб пастаноўцы. Падсумоўваючы свой аналіз, аўтар выказаў пажаданне, каб са сцэны гучалі сучасныя оперы беларускіх кампазітараў і руская класіка. Адзін з момантаў гэтай пастаноўкі адлюстраваны на фота, размешчаным над рэцэнзіяй.

Репатриантам.JPGЯшчэ адзін матэрыял, які не пакіне нас абыякавымі, – аповеды юнакоў і некалькіх дзяўчат, якія былі прымусова вывезены на працу ў Нямеччыну і толькі што вярнуліся адтуль. Тысячы і тысячы беларусаў, украінцаў, рускіх вяртаюцца дадому. У невялікай кніжачцы Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выпушчанай восенню 1945 года (“Аб рэпатрыяцыі грамадзян СССР”), – інтэрв'ю ўпаўнаважанага Саўнаркама СССР па справах рэпатрыяцыі генерал-палкоўніка Ф.І. Голікава аб ходзе вяртання грамадзян СССР на радзіму і іншыя матэрыялы. З усімі названымі кнігамі можна азнаёміцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

А да Перамогі застаецца яшчэ 51 дзень...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам