ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Вяртанне салаў’я
У Брэсце на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў: далучайся да каманды

29 лютага 2020 года. Лісты з фронту

29 лютага 2020 года. Лісты з фронту
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”. З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

У праекце “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.” – аднадзённая паўза.

Так здарылася, што 1945-ы год быў больш “шчаслівым”, чым папярэдні 1944-ы – высакосны. У 1945-м было менш дзён, і на 1 дзень раней пачалася вясна... А 29 лютага 2020-га мы вырашылі азірнуцца назад, на тыя некалькі дзён у ваенных саракавых, пра якія пісалі салдаты дадому з фронту. Кожны ліст правяраўся цэнзарам, некаторыя даныя закрэсліваліся. І гэта зразумела: назвы месцазнаходжання або дыслакацыі ваенных было сакрэтнай інфармацыяй. Дарэчы, у газетах воінскія часці нашай арміі таксама называліся “Nскімі”.

Мы выбралі некалькі цытат з лістоў і дзённікавых запісаў перыяду з 22 чэрвеня 1941 па 10 студзеня 1945 г., сабраныя бібліятэкарамі Магілёўскай вобласці ў ствараемых імі базах даных.

22 чэрвеня 1941 г. “Спакойная і мірная праца абарвалася. Нечаканасць унесла некаторую разгубленасць. Вечар. Бамбёжка Івацэвічаў. Над намі сцярвятнікі. Чутны выбухі бомб. Дзесьці далёка ў баку і за намі гараць калгасныя хаты. Плач. Праклёны ворагу. Ноч неспакойная. А думка моцна мучыць... сям’я. Бо так растаўся, нават не паспеў развітацца. Дзе яны зараз, мае дарагія, дзе іх заспела гэта страшная ноч?”. (З дзённікавых запісаў А.А. Юшкевіча, першага рэдактара Магілёўскай падпольнай абласной газеты “За Радзіму”, які загінуў 5 мая 1943 года пры прарыве блакады ў Клічаўскім раёне. База даных (БД) “Жывая памяць пакаленняў” Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна).

28 чэрвеня і 4 ліпеня 1941 г. “Мая родная! Еду на захад, ядзім добра. Дарогай выспаліся. Цёпла, ідзе дробны цёплы дождж. Спім на раз’ездзе, вакол лес, цудоўная прырода. <...> Я, як мы ўсе спадзяёмся, хутка вярнуцца з перамогай”. “Мая каханая. Жывём у лесе. Цяпло. Працы шмат, трэція суткі сплю па 2 гадзіны. Харчаванне добрае. Адчуваю сябе добра. Жадаю вам шчасця і здароўя. Не нярвуйся, будзь спакайней, беражы рабят. Цалую ўсіх моцна, моцна”. (З лістоў С.Ф. Куцепава, камандзіра 388-га палка 172-й стралковай дывізіі, які загінуў у апошні дзень абароны Магілёва ў 1941 г. БД “Жывая памяць пакаленняў”).

25 лютага 1942 г. “Зноў выклікалі ў ЦК КПБ. Ішла размова аб рабоце. Вырашылі ў армію не пасылаць, а выкарыстоўваць для іншых мэт. Ішла размова аб працы ў тыле праціўніка. Пагадзіўся. Адразу адправілі на вучобу”. (З дзённікавых запісаў А. Юшкевіча. БД “Жывая памяць пакаленняў”).

26 ліпеня 1943 г. “Дарагія папашынка і матуля, я вам пасылаю ўжо з гэтага месца шостую паштоўку. Я не ведаю, што вам пісаць, я кожны тыдзень пішу вам лісты, а адказу не атрымліваю. Мне вельмі крыўдна, і сумую я, не магу перанесці гэта гора. Я працую ў гаспадара. Працаваць на полі вельмі цяжка, але есці хапае. У гаспадара знаходзіцца каля пяцідзесяці чалавек. Я да гэтага часу плачу і хварэю. Матуля, я, калі прыеду дадому, то вы не будзеце працаваць, а я адразу гектар бульбы падкапаю. Да пабачэння, усім сардэчнае прывітанне”. (З ліста М. Круглікавай, вывезенай немцамі на працу ў Нямеччыну. БД “Жывая памяць пакаленняў”).

13 жніўня 1943 г. “Вось ужо тры дні, як мы сышлі з цягніка недалёка ад горада (назва не прачытваецца, закрэслена цэнзарам – заўв. аўт.). Прайшоў ад пачатку да канца ўвесь горад. Сэрца разрывалася на часткі, кулакі сціскаліся пры відзе руін гэтага цудоўнага рускага горада. <...> Што ж я бачыў і бачу і чую пры руху на Захад. <...> Я бачыў велічэзную колькасць вёсак і сёлаў, у якіх не засталося ні адной хаты. Я бачыў, як яны яшчэ дымяцца. Ідзеш, глядзіш, і аўтамат моцна-моцна сціскаецца ў руках. Хочацца хутчэй уступіць у бой, і агнём свайго «Максіма» адпомсціць ворагу за ўсе яго зверствы”. Аб харчаванні далей паведамляе, што “тут заўсёды атрымліваеш поўнасцю ўсё, што табе належыць, ніхто не імкнецца цябе падмануць, усе ставяцца да цябе сумленна”. (З ліста А.М. Чарнова, 1925 года нараджэння, адрасаванага бацькам. БД “Вайна. Памяць. Пошук” Асіповіцкай ЦБС Магілёўскай вобласці).

22 верасня 1943 г. “Пра мяне не турбуйцеся. Першы час было страшна, але цяпер прывык, як пабыў ужо тыдзень. Сядзім пакуль на месцы, не наступаем, і ён не надыходзіць. Сядзім каля рэчкі ў акопах у абароне. З харчамі пакуль цяжкавата. 800 грам хлеба і даюць вечарам суп і кансервы, а раніцай кашу”. (З ліста радавога Е. Падабеда, які прапаў без вестак у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка 1943 г. БД “Памяць пра вайну” бібліятэк Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці).

27 чэрвеня 1944 г. “Прывітанне, родная мая! Атрымаў многа, многа тваіх лістоў. Дзякуй, мілая! Ты нават не можаш уявіць, як у гэтыя дні пажаданы і дорагі твае ласкавыя словы. Вось ужо колькі дзён прайшло вялікага напружання, а колькі яшчэ наперадзе? Цэлымі днямі даводзіцца матацца над месцамі баёў, а ўсё больш і больш становіцца зямлі, дзе яшчэ так нядаўна немец сядзеў, а цяпер ужо яна наша”. (З ліста магілёўца А.Ф. Манькоўскага (1917–1975), лётчыка-знішчальніка. БД “Жывая памяць пакаленняў”).

10 студзеня 1945 г. “Клава, пішыце, як жывяце, як правялі свята Каляды. Ці атрымліваеце які паёк. Я, вядома, жыву добра, знаходжуся на фронце. Некалькі разоў ужо даводзілася ўдзельнічаць у баях і адбіваць контратакі немцаў. 30/X-44 г. пры наступленні да нашай гарматы не дайшоў нямецкі танк на адлегласці 20–25 метраў, па якім мы адкрылі агонь і танк, дзякуючы ўскрайку леса, схаваўся. У гэты час мне прабіла асколкам каску, але галаву не закранула”. (З ліста П. Палуянава, які прапаў без вестак у маі 1945 г. БД “Жывая памяць пакаленняў”).

Да Перамогі застаецца яшчэ шмат дзён...

Аўтар падборкі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам