ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Шаноўныя карыстальнікі!
8 красавіка 1945 года. 31 дзень да Перамогі

9 красавіка 1945 года. 30 дзён да Перамогі

9 красавіка 1945 года. 30 дзён да Перамогі
Іншыя Навіны

75-летию Победы в Великой Отечественной войне посвящается новый проект Национальной библиотеки Беларуси – «100 дней до Великой Победы. По страницам белорусских газет 1945 г.».
С 30 января по 9 мая 2020 г. ежедневно на портале библиотеки публикуются материалы, отражающие хронику новостей и событий из публикаций соответствующего периода в газетах Советской Беларуси 1945.
Узяцце горада і крэпасці Кёнігсберг. Падзеі пад Гановерам і Браўншвейгам. Ход пасяўной кампаніі на палях Беларусі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Віцебскі рабочы” (№ 36).

Нашы войскі, якія назапасілі сур’ёзны досвед баёў, працягваюць граміць гітлераўцаў на іх тэрыторыі. Фронт прасунуўся далёка на захад, пакідаючы за сабой вызваленыя гарады і населеныя пункты. У гэты дзень, як і ў папярэднія, па дарогах Германіі няспынна ідуць савецкія аўтамашыны, цягачы і танкі, ідуць калоны пяхоты. На кожным скрыжаванні – указальнікі “На Берлін”. Насустрач войскам рухаецца людская плынь. Гэта вяртаюцца дамоў рускія, украінцы, беларусы, вызваленыя Чырвонай арміяй з фашысцкага рабства.

Падзея дня – войскі 3-га Беларускага фронту пасля зацятых вулічных баёў завяршылі разгром Кёнігсбергскай групы нямецкіх войскаў і штурмам авалодалі крэпасцю і галоўным горадам Усходняй Прусіі Кёнігсбергам – стратэгічна важным вузлом абароны немцаў на Балтыйскім моры. За дзень баёў да 20.00 савецкія войскі ўзялі ў палон звыш 27 000 нямецкіх салдатаў і афіцэраў, а таксама захапілі вялікую колькасць узбраення і рознай вайсковай маёмасці. Рэшткі вайсковага гарнізона на чале з камендантам крэпасці і яго штабам у 21.30 спынілі супраціўленне і склалі зброю. Войскі 2-га Украінскага фронту, працягваючы наступ, занялі на тэрыторыі Чэхаславакіі больш за 40 населеных пунктаў (“Советская Белоруссия”, № 64).

Нарастае моц узгодненых удараў па ворагу на ўсіх пляцоўках баявых дзеянняў, паскараюцца тэмпы пасоўвання савецкіх і саюзных войскаў да найважнейшых жыццёвых цэнтраў Германіі. Англа-амерыканскія войскі пачалі наступленне ў Паўночнай Італіі (“1418 дней Великой Отечественной войны”, Мінск, 2014, с. 391). Асобныя часткі 9-й амерыканскай арміі абкружылі з трох бакоў горад Гановер на адлегласці 6,5 км ад яго. Іншыя часткі 9-й арміі знаходзяцца ў 30 км ад Браўншвейга. Падчас паветраных аперацый у гэты дзень знішчана на зямлі 168 германскіх самалётаў (“Віцебскі рабочы”, № 36).

У вясновай Беларусі поўным ходам ідзе аднаўленне разбураных захопнікамі аб’ектаў рознага прызначэння. Будуюцца новыя корпусы фабрык і заводаў, установа за ўстановай уваходзяць у шэраг дзейных і пачынаюць вырашаць важныя для народнай гаспадаркі задачы. Узор самаадданай і рэзультатыўнай працы паказваюць прадпрыемствы мясцовай прамысловасці і кааперацыі Маладзечанскай вобласці. На павышэнне прадукцыйнасці скіраваны ўсе сілы калектыву Заскавіцкага кафельнага завода, які значна раней і на 150 % выканаў вытворчую праграму 1-га квартала. Апроч таго, зроблена вялікая праца па нарыхтоўцы і вывазе лесаматэрыялаў, пабудавана печка для пераплаўкі свінцу, дадаткова зроблены рамонт адной з печак для пераплаўкі кафлі. Якасна працуюць слясарна-кавалёвыя майстэрні Пастаўскага раёна. Калектыў барысаўскага чыгунна-ліцейнага завода “Пралетарыят і молат” змагаецца за зніжэнне браку ў ліцці. У планах завода – выпусціць у красавіку тавары шырокага спажывання (прасы, патэльні і інш.) на 2 000 рублёў, зрабіць мантаж і здаць у эксплуатацыю да 1 Мая тры станкі: флевачны, такарны і свідравальны (“Звязда”, № 65).

Асаблівая ўвага і сілы беларускага народа скіраваны на палявыя працы. Працаўнікі вёскі разумеюць стратэгічнае значэнне дзеянняў, ад якіх залежыць будучы ўраджай. На калгасных палетках ідзе спаборніцтва за завяршэнне пасяўной кампаніі да 1 Мая. Ужо ёсць пэўныя прыклады. Завершана сяўба ранняй ярыны ў калгасе “Новае жыццё” Тульгавіцкага сельсавета Хойніцкага раёна. Тут гэта праца праведзена на высокім агратэхнічным узроўні, за што імя калгаса занесена на раённую Дошку пашаны. У Мазырскім раёне першым завяршыў сяўбу калгас “Пралетарый”. Гэтых поспехаў калгаснікі дамагліся дзякуючы разгорнутаму спаборніцтву паміж брыгадамі і звёнамі. Да ліку тых, хто ўжо пазасяваў гоні раннімі зерневымі культурамі, далучыўся і калгас імя Калініна. З ранняй раніцы да цёмнага вечара кіпіць праца ў Бабруйскай вобласці. Калгасы гэтага рэгіёна ўжо ўзаралі на выбарачных пляцоўках звыш 2 000 гектараў і пазасявалі больш за тысячу гектараў яравога кліна. На ворыве трактарныя брыгады машынна-трактарных станцый (МТС) паказваюць прыклады стаханаўскай працы (“Звязда”, № 65).

Рэспубліка працуе ў чаканні шчаслівага дня поўнага разгрома ворага, дня канчатковай перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да Перамогі застаўся 31 дзень.

Аўтар публікацыі: В. Сабалеўская, аддзел карпарацыйнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам