ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Прэс-канферэнцыя “Бібліятэкі Беларусі: сучасныя падыходы ў працы і дасягненні”
У бібліятэцы праходзіць фінальны тур маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”

Падарожжа ў фантастыку: у бібліятэцы – новы выставачны праект!

Падарожжа ў фантастыку: у бібліятэцы – новы выставачны праект!
Іншыя навіны

28 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Фантастычная вандроўка” ў межах штогадовага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі”.

Першая выстаўка праекта “Illustratio. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання” (2021) прадэманстравала шырокую панараму графічных тэхнік стварэння ілюстрацый і лепшыя ўзоры нацыянальнага кнігавыдання. Другі выставачны праект “Fashion-ілюстрацыя” (2022) прадставіў гісторыю ўзнікнення і развіцця мастацтва перадачы модных ідэй у візуальнай форме.

Новая выстаўка праекта – своеасаблівая вандроўка па гадах і краінах, па кнігах і свеце ўяўнікаў, фантазёраў, летуценнікаў, прарокаў; падарожжа па задумах, ідэях і іх увасабленні ў літаратуры і мастацтве, у тэкстах і ілюстрацыях.

11_fantasy.jpg

У экспазіцыі “Фантастычная вандроўка” прадстаўлены выданні аўтараў ХІХ–ХХ стст., пачынаючы ад твораў вынаходнікаў і стваральнікаў жанру навуковай фантастыкі да першых знакавых твораў сучаснага фэнтэзі. Выстаўка дае магчымасць параўнаць вобразныя, стылістычныя і тэхнічныя прыёмы ўвасаблення аднаго і таго ж сюжэта рознымі кніжнымі графікамі. Дапаўняюць экспазіцыю і робяць яе больш відовішчнай і прыцягальнай работы сучасных беларускіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўнага мастацтва, якія інтэрпрэтуюць знакамітыя фантастычныя сюжэты сусветнай культуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, кандыдат філалагічных навук, пісьменнік, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Марыя Кудрашова (Шамякіна), мастацтвазнаўца, арт-крытык, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Шурмялёў.

Запрашаем на падарожжа па экспазіцыі “Фантастычная вандроўка”, каб зазірнуць у поўны цудаў свет, адчуць сябе героем фэнтэзі, авалодаць сапраўдным чараўніцтвам і палюбавацца, як са звыклых рэчаў – кніг і ілюстрацый – з’яўляюцца самыя незвычайныя! Крок за крокам – па мапе экспазіцыйнай прасторы. 


Экспазіцыя будзе працаваць да 16 чэрвеня 2023 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам