17 сакавіка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрылася гісторыка-дакументальная выстава “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць”.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Каханоўскі.
У матэрыялах праекта выкладзена фактычная інфармацыя пра Другую сусветную і Вялікую Айчынную войны, фашызм, вызваленчы рух Чырвонай арміі і пасляваенны час. Унікальныя фатаграфіі, дакументы, карты, плакаты і газеты доўгі час захоўваліся пад грыфам “цалкам сакрэтна”. Сёння яны прадстаўлены на 30 планшэтах у Нацыянальнай бібліятэцы.
Часткай выставы стала кніжная экспазіцыя з фондаў “алмаза ведаў”. Гэта навукова-папулярныя выданні беларускіх і расійскіх гісторыкаў, а таксама ўспаміны савецкіх палкаводцаў. У экспазіцыю ўвайшлі кнігі, заснаваныя на дакументальным і архіўным матэрыяле, дапоўненыя мастацкімі творамі пра Вялікую Айчынную вайну.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.
Чытайце таксама:
Праект "100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г."
Глядзіце таксама: