ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Вялікі дзівак са Смілавіч
Адкрыццё выставы “У краіне мар”

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава фарфору

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава фарфору
Іншыя Навіны

12 студзеня ў выставачным комплексе (пам. 104) адбылося адкрыццё выставы “Фарфоравае асарці”.

Гасцей павітала генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Аб прадстаўленых экспанатах, іх каштоўнасці і тым, як збіралася калекцыя, распавялі калекцыянер, член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў, аўтар калекцыі Віктар Сувораў і калекцыянер Барыс Васільеў.


У экспазіцыі прадстаўлена каля 500 фарфоравых прадметаў: казачныя і літаратурныя героі, цыркавыя артысты, балерыны і вулічныя музыканты, выявы жывёл, бюсты кампазітараў, паэтаў і пісьменнікаў, плакеткі, талеркі, кубкі, чарніліцы, алоўніцы, сервізы і іншыя прадметы інтэр’еру, а таксама фарфор на сентыментальна-пастаральныя сюжэты, навагоднюю і касмічную тэмы.

Асаблівым гонарам калекцыі з’яўляюцца фарфоравыя статуэткі казачных персанажаў “Чырвоны Каптурок і Шэры Воўк” (Германія, II пал. XX ст.), “Бураціна” (Ленінградскі фарфоравы завод, Расія, XX ст.), “Гусі-лебедзі” (Дулёўскі фарфоравы завод, Расія, XX ст.) і інш.

Сярод разнажанравых скульптур вакалістаў, акцёраў, музыкаў, артыстаў цырка, танцораў вылучаюцца фарфоравыя статуэткі “Балерына Бусел” і “Балерына Кошка” (Дзмітраўскі фарфоравы завод (Вербілкі), Расія, II пал. XX ст.). Пры стварэнні статуэтак скульптары І. Апаковіч і М. Інтызаран натхняліся спектаклем “Бусляня”, першым дзіцячым балетам, пастаўленым у 1937 годзе сіламі навучэнцаў Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча. Цікава, што роля цэнтральнага персанажа балета – Котачкі – была сыграна вучаніцай трэцяга класа Маяй Плісецкай.

Некалькі вітрын у экспазіцыі займаюць унікальныя статуэткі жывёльнага свету розных кантынентаў зямнога шара, у тым ліку жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Не пакінуць абыякавымі наведвальнікаў і кампазіцыі з фарфоравых ваз розных памераў, гонарам серыі можна лічыць вазы рознай афарбоўкі, выпушчаныя ў 1950-х гадах.

Выстава аб’яднала фарфор заводаў Беларусі, Расіі, розных краін Еўропы.

З фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў экспазіцыі прадстаўлены альбомы рэпрадукцый, энцыклапедыі, якія прысвечаны гісторыі ўзнікнення фарфору і развіцця яго вытворчасці ў свеце і дазваляюць параўнаць фарфоравыя вырабы розных краін. Наведвальнікам таксама будуць цікавыя выданні, да якіх звярталіся скульптары пры стварэнні фарфоравых статуэтак, напрыклад, кніга “Чырвоны Каптурок” Шарля Перо 1923 года з малюнкамі выдатнага ілюстратара дзіцячых кніг У. Канашэвіча.


Запрашаем любавацца крохкай прыгажосцю фарфору і здзіўляцца мастацтву яго стварэння да 12 снежня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Кошт квіткоў складае:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.
Cямейны білет:

  • група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 11 руб.
  • група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 13 руб.
  • шматдзетныя сям’і (пры прад’яўленні дакумента) – 13 руб.
Бясплатна:

  • дзецям да 7 гадоў і выхаванцам дзіцячых дамоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні)
  • суправаджальнікам групы школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 суправаджальнік на 10 дзяцей).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 50.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 24".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам