Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе шырокі спектр паліграфічных паслуг. Дзякуючы сучаснаму тэхналагічнаму абсталяванню супрацоўнікі выдавецкага аддзела прафесійна і якасна выканаюць заказы любой складанасці.
Карыстальнікам прапануюцца некалькі відаў паслуг па пераплёце і ламініраванні дакументаў.
У пунктах капіравання і чытальных залах можна заказаць ксеракопію або сканіраванне як фрагментаў дакумента з фондаў бібліятэкі, так і асабістых дакументаў.
Па папярэднім заказе ажыццяўляецца капіраванне фрагментаў аўдыядакументаў рознымі спосабамі.
У любой чытальнай зале можна ажыццявіць капіраванне інфармацыі з баз даных і сеткі Інтэрнэт на электронны носьбіт, а таксама заказаць раздрукоўку электроннай інфармацыі з “блакнота карыстальніка” з аўтаматызаванага рабочага месца бібліятэкара. Раздрукоўка інфармацыі з электроннага носьбіта карыстальніка выконваецца ў пункце капіравання цэнтральнага вестыбюля і ў інтэрнэт-цэнтры бібліятэкі.