Экскурсія праходзіць па трох паверхах бібліятэкі. Падчас экскурсіі госці знаёмяцца з архітэктурай, мастацкім афармленнем бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі кніг і іншых дакументаў да карыстальніка.
Падчас экскурсіі госці наведваюць музей кнігі, дзе прадстаўлена больш за 300 старадрукаў, рэдкіх і рукапісных кніжных помнікаў, у тым ліку арыгінальныя выданні першадрукара беларускіх зямель Францыска Скарыны.
Групы фарміруюцца па папярэднім запісе.
Склад групы – да 15 чалавек.
Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па суботу.
Тэлефоны: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.
![]() |
![]() |
![]() |