Тэматычная экскурсія арыентавана на дзяцей 10–12 гадоў.
Падчас займальнага падарожжа ў краіну кніжных скарбаў “алмаза ведаў” дзеці даведаюцца пра старажытныя матэрыялы для пісьма і формы кнігі, убачаць старадаўнія рукапісы, друкаваныя і рэдкія кнігі XV–XXI стст. Беларусі і свету.
Знаёмства з прыладамі для пісьма і набору друкаванага тэксту, дошкамі для друку малюнкаў і некаторымі сакрэтамі вырабу паперы з вадзянымі знакамі і іншымі тэхналогіямі зробіць падарожжа цікавым.
Юныя наведвальнікі змогуць пагартаць копіі некаторых унікальных рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.
Экскурсія пашырае веды аб нацыянальнай і сусветнай кніжнай культуры, а таксама спрыяе развіццю цікавасці і павагі да кнігі.
|
|