У бібліятэцы размешчаны комплекс галерэйна-выставачных залаў агульнай плошчай больш за 3 500 кв. м, дзе могуць адначасова экспанавацца каля 600 твораў мастацтва.
Комплекс уключае шэсць галерэй:
У галерэйным комплексе праводзяцца выстаўкі мастацкіх твораў айчынных і замежных майстроў, сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва, што з’яўляецца значным укладам у выхаванне мастацкай культуры грамадства і садзейнічае развіццю беларускага мастацтва.
Рэжым работы мастацкіх галерэй
Для наведвання буйнамаштабных сацыяльных і камерцыйных праектаў "Выставачнага комплексу" трэба набываць білет.
Наведванне галерэй “Атрыум”, “Лабірынт”, “Мабільная” і “Ракурс” магчыма па чытацкіх білетах і ў складзе экскурсійных груп. Калі няма чытацкага білета – па прапусках “Сацыякультурны цэнтр”, для атрымання якіх неабходна звярнуцца ў рэгістратуру і прад’явіць дакумент, што сведчыць асобу. Рэжым работы галерэй адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
У галерэю “Панарама” ўваход платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі (выключэнне можа складаць наведванне вернісажу ў дзень адкрыцця выстаўкі), для наведвальнікаў у складзе экскурсійных груп – бясплатны. Рэжым работы галерэі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.
У бібліятэцы праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў (у тым ліку і пазапланавых), перад наведваннем мастацкіх галерэй рэкамендуем удакладняць інфармацыю пра выстаўкі, якія цікавяць, па тэлефоне: (8 017) 293 28 33.
Арганізацыяй і правядзеннем мастацкіх выставачных праектаў у бібліятэцы і за яе межамі займаецца аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці.
Багацце і разнастайнасць фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адлюстроўваюць кніжныя экспазіцыі. Прыярытэтам у выбары экспанатаў з'яўляецца ўнікальны паўмільённы збор нацыянальных дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі нашай краіны з пачатку XIX стагоддзя да нашага часу, а таксама выданні і матэрыялы пра Беларусь, у тым ліку і замежныя.
Дэманструюцца ўсе віды выданняў: альбомы, кнігі, брашуры, лістоўкі, карты, ноты, афішы, плакаты, афорты, афорты, паштоўкі з розных калекцый бібліятэкі.
Кніжныя экспазіцыі размяшчаюцца на 8 выставачных пляцоўках ў кальцавых калідорах 2-га і 3-га паверхаў з магчымасцю адначасовага экспанавання больш за 2 000 дакументаў.
Акрамя таго, выстаўкі размяшчаюцца ў музеі кнігі і наступных чытальных залах:
У чытальных залах арганізаваны доступ да тэматычных спісаў літаратуры да ўсіх кніжных выставак, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Карыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.
Арганізацыяй і правядзеннем кніжных выставачных праектаў у бібліятэцы і за яе межамі займаецца аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці, аддзел абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі, аддзел абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства і аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.
З прадстаўленымі дакументамі з фондаў і калекцый бібліятэкі наведвальнікі віртуальных выставак могуць знаёміцца ў любы час сутак. На віртуальных стэндах – кнігі, рэпрадукцыі, паштоўкі, электронныя дакументы і інш. Інфармацыя структуравана па тэматычных раздзелах.
Выстаўкі маюць простую навігацыю з гіперспасылкамі для зручнасці перамяшчэння карыстальніка ў патрэбны раздзел, выкарыстаны дызайн палягчае ўспрыманне, да экспануемых выданняў даецца кароткая анатацыя.