Выстаўка, прысвечаная Эдварду Радзінскаму, налічвае каля 80 выданняў і змяшчае раманы, зборнікі п’ес і афарызмаў, а таксама літаратуру пра яго жыццё і творчасць.
На выстаўцы прадстаўлены Збор твораў Эдварда Радзінскага ў 7-мі тамах, выпушчаны ў 1998 годзе ў Маскве.
Зборнік “Загадки жизни и смерти”, у які ўвайшлі біяграфіі Мікалая II, Распуціна і Сталіна, быў перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, італьянскую, партугальскую, грэчаскую, дацкую, польскую, фінскую, шведскую, іўрыт і іншыя мовы і стаў сусветным бестселерам.
Цікавы зборнік п’ес вядомага драматурга “Театр: Театр времен... Театр про любовь... Театр в театре...”, у які ўвайшлі такія папулярныя п’есы, як “Беседы с Сократом”, “Театр времен Нерона и Сенеки”, “Она в отсутствии любви и смерти”, “Приятная женщина с цветком и окнами на север”.
Экспазіцыя таксама ўключае аўтабіяграфію Эдварда Радзінскага “О себе”, выдадзеную ў Маскве ў 2008 годзе, а таксама падборку часопісных артыкулаў пра вядомага драматурга.
Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гістарычнай тэматыкай, а таксама жыццём і творчасцю Эдварда Станіслававіча Радзінскага.