ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Генрык Сянкевіч

Генрык Сянкевіч

5 мая – 165 гадоў з дня нараджэння
польскага пісьменніка
Генрыка Сянкевіча (1846–1916)

Класік польскай літаратуры, выдатны навеліст, адзін з самых услаўленых майстроў гістарычнага рамана за ўсю гісторыю яго развіцця, Генрык Сянкевіч заваяваў сваімі творамі шырокую папулярнасць і чытацкую любоў не толькі ў сябе на радзіме, але і за яе межамі.

Генрык Сянкевіч нарадзіўся 5 мая 1846 года ў фальварку Воля-Акшэйска на тэрыторыі Польшчы, якая ў той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Сям’я яго бацькі брала актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху, што адбілася на творчасці будучага пісьменніка. Цікавасць жа да гісторыі пісьменнік атрымаў у спадчыну ад родных па матчынай лініі.

Гімназічныя гады Сянкевіча прайшлі ў Варшаве. У 1866 годзе ён здаў экзамен на атэстат сталасці і прадоўжыў навучанне ў варшаўскай Галоўнай школе (пасля 1869 г. ператворана ў Імператарскі ўніверсітэт) на філалагічным факультэце. У 1871 годзе Сянкевіч пакідае заняткі ва ўніверсітэце, так як не здае заключнага экзамену па грэчаскай мове.

Літаратурны талент Сянкевіча выявіўся яшчэ ў маладыя гады. У 1872 годзе апублікавана аповесць “Дарма”. У гэты час пісьменнік супрацоўнічае адначасова з некалькімі газетамі. Свае апавяданні і фельетоны-хронікі ён падпісвае псеўданімам Літвас. Раннія творы Сянкевіча “Старый слуга” (1875), “Ганя” (1876), “Селим Мирза” (1877) склалі у многім аўтабіяграфічную “маленькую трылогію”.

Перыяд з 1876 па 1878 год Сянкевіч праводзіць у Амерыцы, у асноўным у Каліфорніі, а таксама ездзіць па еўрапейскіх краінах. Назіранні гэтых гадоў склалі цыкл “Письма с дороги”. Таксама пісьменнік выпускае некалькі твораў пра жыццё палякаў-эмігрантаў: “За хлебом” (1880), “На маяке” (1881), “Встреча в Марипозе” (1882).

Вярнуўшыся ў Польшчу, Сянкевіч паглыблена займаецца гістарычнымі даследаваннямі. Іх вынікам стала знакамітая трылогія, якая расказвае пра падзеі сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя: “Огнём и мечом” (1883–1884), “Потоп” (1884–1886) і “Пан Володыевский” (1887–1888).

З канца 80-х гадоў Сянкевіч звяртаецца да сучаснай тэматыкі і стварае раманы “Без догмата” (1889–1890) і “Семья Полонецких” (1893–1894). У гэтыя гады пісьменнік шмат падарожнічае, лечыцца на замежных курортах, бывае ў еўрапейскіх сталіцах, робіць паездкі ў Італію, Грэцыю, Іспанію, Егіпет і на востраў Занзібар. Польскія газеты ў 1891–1892 гадах друкуюць яго “Письма из Африки”.

У 1894–1896 гадах Сянкевіч публікуе свой самы знакаміты раман “Quo Vadis” пра праследаванні хрысціян у часы Нерона.

Пяру пісьменніка належаць і такія раманы гістарычнай тэматыкі, як “Крестоносцы” (1897–1890), “На поле славы” (1906). Яго апошнія працы – “Омут” (1910) і “В пустьни и джунглях” (1911) – прысвечаны сучаснасці.

У 1900 годзе польская грамадскасць наладзіла ўрачыстае святкаванне юбілею Сянкевіча: адзначалася 25-годдзе яго літаратурнай дзейнасці. На сродкі, сабраныя юбілейным камітэтам, быў набыты радавы маёнтак Сянкевіча – Абленгорак і паднесены пісьменніку ў падарунак. Ягелонскі ўніверсітэт, старэйшы ў Польшчы, абраў Сянкевіча ганаровым доктарам.

Вянком славы Сянкевіча стала прысуджэнне яму ў 1905 годзе Нобелеўскай прэміі.

 

У пачатку Першай сусветнай вайны пісьменнік накіроўваецца ў Вену, а затым – у Швейцарыю. Тут ён актыўна ўдзельнічае ў рабоце Камітэта дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы. Здароўе пісьменніка пагаршаецца. 15 лістапада 1916 года Генрык Сянкевіч памірае. У 1924 годзе прах пісьменніка быў перанесены ў Варшаву і пахаваны ў кафедральным саборы Святога Яна.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты