ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Генрык СянкевічМайстар гістарычнага рамана

Майстар гістарычнага рамана

Літаратурная спадчына Генрыка Сянкевіча шырокая і разнастайная. Нараўне з высокамастацкімі і прагрэсіўнымі па сваёй ідэйнай скіраванасці творамі, якія адносяцца да ранняга перыяду яго творчасці, Сянкевіч напісаў пазней цэлы шэраг гістарычных раманаў (“Огнем и мечом”, “Пан Володыевский”, “Потоп”, “Крестоносцыі”). Яго навелы “Наброски углем”, “Янко-музыкант”, “Братек-победитель” з’яўляюцца лепшымі ўзорамі польскай прозы.

Вяршыняй творчасці пісьменніка лічыцца раман “Quo vadis”, які прынёс яму сусветную вядомасць.

Экспазіцыя налічвае 150 твораў пісьменніка, а таксама літаратуру пра яго жыццё і творчасць.

На выстаўцы экспануюцца прыжыццёвыя выданні пісьменніка на мове-арыгінале і ў перакладзе на рускую: “Rodzina Polaneckich” (1895), “Dwie laki” (1908) і інш.; “Письма из Африки” (1895), “Та третья и другие рассказы” (1902), “Повести и рассказы” (1905) і інш. Цікавая кніга “Album Henrika Sienkiewicza” (1899), у якой змешчаны ілюстрацыі розных польскіх мастакоў да твораў Генрыка Сянкевіча.

Многія творы Сянкевіча перакладзены на рускую мову і рэгулярна выдаюцца. Адным з навейшых выданняў з’яўляецца кніга “На поле славы” (2002). Упершыню раман быў перакладзены на рускую мову Л. П. Данілавым і выйшаў у 1906 годзе. Дадзеная публікацыя адаптавана ў адпаведнасці з нормамі сучаснай арфаграфіі і пунктуацыі.

Літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка прадстаўлена ў асноўным на польскай мове: J. Krzyzanowski “Tworczosc Henryka Sienkiewicza” (1979), A. Ladyka “Henryk Sienkiewicz” (1971), J. Szczublewski “Zywot Sienkiewicza” (1989), B. Wachowicz “Dom Sienkiewicza” (2000), “Po co Sienkiewicz” (2007).

10 снежня 1905 года Генрык Сянкевіч быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй “за выдатныя дасягненні ў галіне эпічнага рамана”. Нобелеўская лекцыя, а таксама кароткая біяграфія пісьменніка прадстаўлены ў кнізе “Нобелеўская прэмія. Літаратура: 1901–1926” (2006). Прапанаванае выданне ўяўляе сабой пераклад тэкстаў, апублікаваных у кнігах серыі Les Prix Nobel. У намінацыі “Літаратура” матэрыялы даюцца ў наступным парадку: уступная прамова прадстаўніка Нобелеўскага камітэта па дадзенай намінацыі; нобелеўская лекцыя лаўрэата, прамова на ўрачыстым абедзе, біяграфія (аўтабіяграфія).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты